Астэрыск (зорачка)

тыпаграфскі сымбаль
(Перанакіравана з «Астэрыск»)

Астэры́ск ці зо́рачка (*) — друкарскі сымбаль. Назва астэрыск ад позьнелацінскага asteriscus, ад старажытнагрэцкага astστερίσκος, asteriskos, па-беларуску: маленькая зорачка[1][2]. Сымбаль названы так таму, што нагадвае выяву зоркі.

Астэрыск
*
Выява
   - _ * †‡ !  
Іншая назва Зорачка
Зьвесткі
Тып друкарскі знак;
Назва ў Юнікодзе
asterisk
Юнікод
  • U+002A
HTML
  • *
UTF-16
  • 0x002A
URL-код
  • %2A
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Гісторыя

рэдагаваць

Астэрыск ўжо выкарыстоўваўся ў якасьці сымбаля на наскальных малюнках ледніковага пэрыяду[3]. Існуе таксама двухтысячагадовы герогліф, які выкарыстоўваецца Арыстархам Самафракійскім пад назвай «зорачкі», які ён выкарыстаў пры карэктуры гамэраўскай паэзіі, каб адзначыць дубляваныя радкі . Вядома, што Арыґен таксама выкарыстаў зорачкі для абазначэньня прапушчаных радкоў на іўрыце ў сваёй Гэксапле[4]. З часам форма зорачкі зьмянілася, але яе значэньне як сымбаля, які выкарыстоўваецца для выпраўленьня дэфэктаў, засталося ранейшым.

У Сярэднявеччы зорачка выкарыстоўвалася для падкрэсьленьня пэўнай часткі тэксту, часта зьвязваючы гэтыя часткі тэксту з камэнтаром на палях[5]. Аднак зорачка выкарыстоўвалася не заўсёды.

Адна з гіпотэз паходжаньня зорачкі заключаецца ў тым, што яна паходзіць ад шумэрскага герогліфа 5000-гадовай даўніны дзінгір[6] — 𒀭 — хоць гэтая гіпотэза, напэўна, заснавана толькі на зьнешнім выглядзе[7].

Выкарыстаньне

рэдагаваць

Традыцыйнае выкарыстаньне

рэдагаваць
  • ⟨*⟩ традыцыйна выкарыстоўваецца як сымбаль зноскі ці заўвагі.
  • Тры зорачкі выкарыстоўваюцца паміж разьдзеламі тэксту.
    • існуе таксама й знак для гэтага — астэрызм — ⁂
  • Зоркамі замяняецца будзь-якое места ў творы, якому аўтар не надаў назву.
  • Зоркамі замяняецца таксама год, імя.
«У месьце М*******, у 19** годзе, ** кастрычніка…»

— Й. Ц. У****

  • З дапамогай астэрыска робіцца цэнзура словаў, напрыклад: «дрэннаеслова» будзе
    • дрэн****лова
    • д**********а
    • д***********
    • ************
  • Астэрыскам пазначаецца двуместный апэратар скруткі.
  • Прэфіксным астэрыскам пазначаецца аднамесны лінейны апэратар Ходжа.
  • Надрадковай зорачкай часта пазначаюць усякага роду дваістыя й спалучаныя абʼекты.
  • Надрадковы зорачка ў запісе рэгулярных мностваў азначае апэрацыю ітэрацыі:    тут пазначанае пустое слова, а кропка — апэрацыя канкатэнацыі.
  • Часам можа азначаць транспанаваньне матрыцы.

У Інтэрнэце

рэдагаваць

У Інтэрнэце зорачкай часта зацэнзурваецца лаянка, напрыклад «ды пайшоў ты *****» і гэтак далей. Таксама гэты мэтад цэнзураваньня лаянкі ўжываецца й на тэлебачаньні.

У розных чатах астэрыск азначае карэкцыю слова. Часьцяў за ўсё гэты мэтад ужываюць для карэкцыі артаграфічных памылак, дапушчаных у папярэднім паведамленьні. З прычыны немагчымасьці адрэдагаваць адпраўленае суразмоўцу паведамленьне ў многіх падобных мэсэнджэраў гэты мэтад карэкцыі няправільна напісанага слова вельмі шырока распаўсюджаны.

<???>: Пішу арыул пра гісторыю Беларусі
<???>: *артыкул

Таксама, дзеяньні, апісаныя ў першай альбо трэцяй асобе ў чатах вылучаюцца зорачкамі з двух бакоў.

<???>: Дабрывечар! *махае рукой* Як маесься?

Падобныя сымбалі

рэдагаваць

Стандарт Unicode зьмяшчае мноства сымбаляў, падобных на зорачкі, параўнаньне якіх прыведзена ў табліцы ніжэй (сымбалі будуць адлюстроўвацца па-рознаму ў розных браўзэрах і шрыфтах.) Прычына, па якой іх шмат, заключаецца галоўным чынам у рашэньні ўключыць у Юнікод ўвесь знакавы шрыфт Zapf Dingbats.

  • клясычныя пяці-, шасьці- канцовыя:
    • *
  • іншыя:
    • ٭
    • ❃ і г. д.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ «Asterisk» (анг.). American Heritage Dictionary. Праверана 28 жніўня 2024 г.
  2. ^ Henry George Liddell, Robert Scott. ἀστερίσκος // A Greek-English Lexicon. — Perseus. (анг.)
  3. ^ Patrick D’Arcy (7 чэрвеня 2017) What the mysterious symbols made by early humans can teach us about how we evolved (анг.). ideas.ted.com. Праверана 28 жніўня 2024 г.
  4. ^ McNamee, «Sigla», 12.
  5. ^ Parkes The Technology of Printing and the Stabilization of the Symbols. — С. 50—64. (анг.)
  6. ^  Bringhurst, Robert «Asterisk» // The Elements of Typographic Style. — Version 3.2. — Vancouver: BC Hartley & Marks, 2008. — 303 с. (анг.)
  7. ^  Houston, Keith Shady Characters. — W. W. Norton & Company, Inc., 2013. — ISBN 978-1-846-14647-3 (анг.)