Аснова (хімія)

рэчыва, што можа прымаць іёны вадароду (пратоны) ці аддаваць пару валентных электронаў
(Перанакіравана з «Асновы (хімія)»)

Асно́вы — кляса хімічных злучэньняў, складаныя рэчывы, малекулы якіх складаюцца з іёнаў мэталаў і гідраксагруп (-OH). Рашчынныя асновы зьяўляюцца электралітамі. Гідраксыды лужных мэталаў (калю, натру, літу) завуцца лугамі, то бок растваральнымі асновамі, якія ўтрымліваюць і вылучаюць колькасна іёны OH−. Аксыды мэталаў, гідраксыды й асабліва алькаксыды зьяўляюцца асновамі, а каньюгаваныя асновы слабых кісьляў ёсьць слабымі асновамі. Асновы маюць горкі смак[1], зьмяняюць колер індыкатараў (напрыклад, пачырваненьне лякмусавай сіняй паперы), уступаюць у рэакцыю з кісьлямі, утвараючы солі, а таксама спрыяюць пэўным хімічным рэакцыям, як то асноўны каталіз. Паводле ўсіх клясыфікацыяў, аснова ёсьць субстанцыяй, якая рэагуе на кісьлі, згодна з вызначэньнем Гіёма-Франсуа Руэля, якое ён зрабіў яшчэ ў XVIII стагодзьдзі.

Мыла ёсьць слабай асновай, якая ўтвараецца ў выніку рэакцыі тлустых кісьляў з гідраксыдам натру альбо гідраксыдам калю.

Асновы можна разглядаць як хімічную супрацьлегласьць кісьляў, паколькі эфэкт пры ўзаемадзеяньні кісьлі й вады ёсьць павышэньне канцэнтрацыі іёну гідраксонія (H3O+), у той час калі ўзаемадзеяньне з асновай памяншае гэтую канцэнтрацыю. Асновы й кісьлі звычайна знаходзяцца ў вадкай форме, рэакцыя паміж імі называецца нэўтралізацыяй. Водныя рашчыны асноваў рэагуюць з воднымі рашчынамі кісьляў ствараючы пры гэтам ваду й солі ў водных рашчынах, у якіх солі падзяляюцца на кампанэнтныя іёны. У вадзе, зьмяняючы раўнавагу аўтаіянізацыі, асновы даюць рашчыны, у якіх актыўнасьць іёнаў вадароду ніжэйшая, чым у чыстай вадзе, то бок вада мае рН вышэйшы на 7 пунктаў за паказчык пры стандартных умовах.

Для таго, каб рэчыва клясыфікавалася як арэніюсавая аснова, яно павінна вырабляць іёны гідраксыду ў рашчыне. Арэніюс лічыў, што асновы павінны ўтрымліваць гідраксыд у сваёй формуле. Гэта робіць мадэль Арэніюса абмежаванай, бо яна ня можа растлумачыць асноўныя ўласьцівасьці водных рашчынаў аміяку (NH3) або ягоныя арганічныя вытворныя (аміны)[2]. У больш агульнай кісьлева-лужнай тэорыі Брэнстэда—Лоўры, аснова ўяўляе сабой рэчыва, якое можа прымаць іёны вадароду (H+) — інакш вядомых як пратонаў. У мадэлі Льюіса, асновы ўяўляе сабой электронныя пары донараў[3]. Тэорыя Льюіса больш агульная, чым тэорыя Брэнстэда—Лоўры, паколькі кісьля Льюіса не абавязкова зьяўляецца пратонам, але можа быць іншай малекулай (альбо іёнам) з вакантнай нізка разьмешчанай арбітальлю, якая можа прыняць пару электронаў. Адным зь яскравых прыкладаў зьяўляецца трыфтарыд бору (BF3).

  1. ^ Johlubl, Matthew E. (2009). «Investigating chemistry: a forensic science perspective» (2nd ed.). New York: W. H. Freeman and Co. — ISBN 978-1429209892.
  2. ^ Whitten 2009. С. 363.
  3. ^ Whitten 2009. С. 349.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць