Артур Брылінскі
Артур Брылінскі (па-польску Artur Bryliński; нар. 1965) – прататып Адама – героя польскага мастацкага фільму «Доўг» Кшыштафа Краўзэ.
Як ахвяра застрашваньня, прымусу і зьбіцьця, схіляны да ўчыненьня некалькіх злачынстваў, у сытуацыі, калі ня мог атрымаць ад паліцыі чаканай дапамогі, у сакавіку 1994 году разам з Славамірам Сікорам зьдзейсьніў забойства двух сваіх катаў. За гэтае злачынства ў 1997 годзе ён быў асуджаны на 25 гадоў зьняволеньня. У 2000 – 2003 гадах тры разы зьвяртаўся з просьбай да прэзыдэнта Польшчы аб зьмяншэньні тэрміну пакараньня шляхам памілаваньня. 6 красавіка 2006 году выйшаў на волю праз датэрміновае вызваленьне з выпрабавальным тэрмінам да канца дзеяньня прысуду (2019). У жніўні 2008 году намесьнік генэральнага пракурора Ежы Шыманскі працягнуў яму перапынак у адбыцьці пакараньня.[1] Прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі ў 2006 годзе паабяцаў памілаваць яго, але гэтага не зрабіў.[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Radio Zet: А. Брылінскі застаецца на волі(недаступная спасылка)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |