Артурас Зуокас (па-летувіску: Artūras Zuokas; нарадзіўся 21 лютага 1968 году, Коўна) — летувіскі журналіст, палітык, прадпрымальнік, мэр Вільні ў 2000—2003, 2003—2007 гадах і 2011—2015 гадах.

Артурас Зуокас
Мэр Вільні
2011 — 2015
Мэр Вільні
2000 — 2003
Мэр Вільні
2003 — 2007
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 лютага 1968 (56 гадоў)
Коўна, Летувіская ССР
Партыя:
Сужэнец: Агне Зуокенэ
Адукацыя: Віленскі ўнівэрсытэт
Узнагароды:

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Пасьля заканчэньня школы служыў у Савецкай Арміі. Пасьля арміі паступіў у Віленскі ўнівэрсытэт. У 1998 годзе скончыў яго па спэцыяльнасьці «журналістыка». Валодае ангельскай, нямецкай, расейскай мовамі.

Яшчэ падчас вучобы пачаў працаваць журналістам — у Баку, Іраку, дзе пазнаёміўся з прадстаўнікамі кампаніі «Independent Television News Ltd». Стварыў зачыненае акцыянэрнае таварыства «Baltijos naujienų agentūra» («Агенцтва балтыйскіх навінаў»), якое займалася таксама прэзэнтацыямі і кансультаваньнем замежных кампаніяў. Займаўся гандлем электронікаю, удзельнічаў у прыватызацыйных праектах, быў датычны да пранікненьня ў Летуву кампаніяў «United Colors of Benetton», «McDonald’s Europe». Зь сярэдзіны 1990-х гадоў быў адным з ініцыятараў адраджэньня Зарэчча (Ужупіс, па-летувіску: Užupis), які здаваўся безнадзейным раёнам трушчобаў у Вільні, і стварэньня Рэспублікі Зарэчча (па-летувіску: Užupio Respublika).

24 траўня 2011 году ў перадынфарктным стане дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленьне лякарні г. Вільні,[2], але дыягназ не пацьвердзіўся, а мэдыкі дыягнаставалі харчовае атручваньне[3].

У верасьні 2011 году быў узнагароджаны Шнобэлеўскай прэміяй за прапанову дужацца зь нелегальна прыпаркаваным машынамі клясы люкс з дапамогаю танкаў[4][5].

Палітычная дзейнасьць рэдагаваць

Удзельнічаў у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі Валдаса Адамкуса 1998. Стаў чальцом Саюзу лібэралаў Летувы (па-летувіску: Lietuvos liberalų sąjunga). Быў яго віцэ-старшынёю; старшынёю быў Раландас Паксас. Зуокас кіраваў выбарчаю кампаніяю лібэралаў у выбарах Сойму Летувіскай Рэспублікі у 2000, у выніку якой у парлямэнт прайшло 34 чальца партыі. 31 траўня 2003 стаў старшынёю Саюз лібэралаў і цэнтру (Liberalų ir Centro Sąjunga).

Мэр Вільні рэдагаваць

З 2000 чалец Рады самакіраваньня Вільні; увосень 2000 абраны мэрам Вільні (15 лістапада 2000 — 9 красавіка 2003). Пасьля выбараў у самакіраваньне Вільні пасьля перамоваў і скандальных галасаваньняў, законнасьць якіх працяглы час расьсьледавалася судовымі інстанцыямі, 25 чэрвеня 2003 ізноў стаў мэрам гораду (да лютага 2007).

Вядомы маштабнымі і не заўсёды прадуманымі задумамі, а таксама побач карупцыйных скандалаў 2006—2007 гадоў.

На выбарах у самакіраваньні 25 лютага 2007 партыя Зуокаса заняла трэцяе месца ў краіне з 11,74% і 182 мандатамі, а ў віленскім самакіраваньні атрымала 9 мандатаў з 51. Пасьля працяглых перамоваў 16 красавіка 2007 гады мэрам быў абраны Юозас Імбрасас (Juozas Imbrasas), прадстаўнік той партыі, якая заняла першае месца па ліку мандатаў лібэрал-дэмакратаў «Парадак і справядлівасьць» (Tvarka ir teisingumas), і Зуокас звольнены са сваёй пасады.

21 красавіка 2011 году А.Зуокас быў ізноў абраны на пост мэра сталіцы[6].

Сям’я рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць