Арталандыя
Артала́ндыя (па-партугальску: Hortolândia) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Частка аглямэрацыі гораду Кампінас[2]. Знаходзіцца за 110 км на паўночны-захад ад сталіцы штату гораду Сан-Паўлу.
Арталандыя | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 19 траўня 1991 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Сан-Паўлу | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 587 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 19 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 22°51′30″ пд. ш. 47°13′12″ з. д. / 22.85833° пд. ш. 47.22° з. д.Каардынаты: 22°51′30″ пд. ш. 47°13′12″ з. д. / 22.85833° пд. ш. 47.22° з. д. | ||||
Арталандыя | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.hortolandia.sp.gov.br/ |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1798 годзе партугальская карона падаравала землі Жусэ Тэйшэйру Нагейру, млынару-прадпрымальніку. Ён жа пачаў вырошчваць тут каву на плянтацыях, дзе працавалі рабы. Па скасаваньні рабства зямля была перададзеная былым рабам, але ў выніку трапіла ва ўласнасьць аднаму лекару. У наступным сельская гаспадарка базавалася на вырошчваньні бавоўны, цукровага трысьнёгу і разьвядзеньні быдла. У 1896 годзе ў паселішчы зьявіўся тэлеграф. Пазьней, у 1917 годзе, тут была пабудаваная чыгуначная станцыя. Вёска стала часткай гораду Сумарэ. Годам заснаваньня сучаснай Арталандыі лічыцца 1991 год, па вылучэньні места з складу Сумарэ. Дзякуючы прывілейнаму месцазнаходжаньню і блізкасьці да буйных прамысловых цэнтраў, горад хутка буйнеў і разьвіваўся. На сёньня горад лічыцца высокатэхналягічным горадам. Тут маецца офіс кампаніі IBM.