Арагацотн (па-армянску: Արագածոտնի մարզ) — марз (вобласьць) у Армэніі, на захадзе краіны. На паўночным захадзе мяжуе з марзам Шырак, на паўночным усходзе з Лары, на ўсходзе з Катайк, на паўднёвым усходзе з Ерэванам, на поўдні з Армавір, а на захадзе з Турэччынай. Адміністрацыйны цэнтар — Аштарак. Іншыя гарады — Апаран, Талін.

Арагацотн
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус марз
Адміністрацыйны цэнтар Аштарак
Дата ўтварэньня 7 лістапада 1995
Насельніцтва
Плошча
  • 2756 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас армянскі час
Код ISO 3166-2 AM-AG
Паштовыя індэксы 0201–0514
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Галоўнай асаблівасьцю марзу зьяўляецца тое, што ён разьмешчаны паміж сталіцаю Армэніі Ерэван, ды найвышэйшаю гарою краіны Арагацам (4090 м), ад якога і паходзіць назва рэгіёну.

Дэмаграфія

рэдагаваць
1991 1993 1995 1997 1999 2001 2002 2003 2004 2005 2006 2007 2010
Насельніцтва 142 000 146 300 138 700 138 800 138 300 138 200 138 400 138 500 138 800 139 100 139 500 140 000 141 800
Гарадзкое насельніцтва 39 600 42 400 35 300 34 100 33 300 33 000 32 900 32 900 32 900 32 900 33 000 33 000 33 100
Крыніца: ArmStat[2][3]

Нацыянальны склад

рэдагаваць

У марзе Арагацотн, апроч армянінаў, жывуць таксама эзіды, асноўная этнічная меншасьць Армэніі (жывуць як у армянскіх населеных пунктах, так і асобнымі вёскамі), і курды.

Нацыянальнасьць Перапіс 2001 году[4] Доля насельніцтва
адм.-тэр. адзінкі
Перапіс 2011 году[5] Доля насельніцтва
адм.-тэр. адзінкі
Усё насельніцтва 138 301 100 % 132 925 100 %
Армяне 130 678 94,49 % 125 552 94,45 %
Эзіды 6 405 4,63 % 5 474 4,12 %
Курды 846 0,61 % 1 616 1,22 %
Расейцы 179 0,13 % 180 0,14 %
Іншыя 193 0,14 % 103 0,08 %

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць