Арагац
Вулькан у Армэніі
Арага́ц (па-армянску: Արագած) — згаслы вулькан і найвышэйшая гара Армэніі (4095 м). Знаходзіцца ў Армянскім вульканічным нагор’і.
Арагац | |
Вышыня | паўночная 4094 м заходняя 4007 м усходняя 3916 м паўднёвая 3879 |
---|---|
Краіна | Армэнія |
Горы | Армянскае нагор’е |
Геаграфічныя каардынаты | 40°30′0″ пн. ш. 44°12′0″ у. д. / 40.5° пн. ш. 44.2° у. д.Каардынаты: 40°30′0″ пн. ш. 44°12′0″ у. д. / 40.5° пн. ш. 44.2° у. д. |
Месцазнаходжаньне | Армэнія |
Арагац | |
Складзены з лаваў і туфаў. На вяршыне невялікія фірнавыя палі. На схілах стэпы з нагорнымі ксэрафітамі.
Мае 4 вяршыні, найвышэйшая — паўночная (4094 м), вышыня заходняй — 4007 м, усходняй — 3916 м, паўднёвай — 3879 м. Між вяршынамі разьмешчаны вульканічны кратэр 350 м глыбінёй і 2,5 км у шырыню. На паўднёва-ўсходнім схіле разьмешчаная Бюраканская абсэрваторыя, на паўночна-заходнім — Мантаскае вадасховішча.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — ISBN 985-11-0036-6
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАрагац — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў