Ан-225 Мрыя

савецкі стратэгічны транспартны самалёт
(Перанакіравана з «Ан-225»)

Анто́наў Ан-225 «Мры́я» (укр. Ан-225 «Мрія»бел. мара, унутранае пазначэньне: выраб 402, па кадыфікацыі НАТО: анг. Cossack — бел. Казак) — транспартны самалёт звышвялікай грузападымальнасьці, распрацаваны АКБ імя Антонава. Кіраўнік праекту — Віктар Талмачоў. Самалёт быў спраектаваны і пабудаваны на Кіеўскім мэханічным заводзе ў 1984—1988 гадах. Першы палёт быў зьдзейсьнены 21 сьнежня 1988 г.

Ан-225 «Мрыя»
На авіяпаказе ў Фарнбара(en) (Ангельшчына, 1990 г.)
Тып грузавы самалёт
Распрацоўнік «Антонаў»
Вытворца «Антонаў» (Украіна)
Галоўны канструктар Пятро Балабуеў(uk)
Першы палёт 21 сьнежня 1988 (35 гадоў таму)
Пачатак эксплюатацыі 22 сакавіка 1989 (35 гадоў таму)
Канец эксплюатацыі 27 лютага 2022 (2022-02-27T01)
Статус зьнішчаны
Асноўныя эксплюатанты «Авіялініі Антонава(uk)»
Гады вытворчасьці 1988
Усяго выраблена 1
Сайт antonov.com/histo… (укр.)
antonov.com/en/hi… (анг.)

Ан-225 «Мрыя» — самы вялікі ў сьвеце самалёт максымальнай узьлётнай масай 640 т. Памер грузавога адсеку «Мрыі» большы за працягласьць першага палёту братоў Райтаў. Міжнародная фэдэрацыя паветраплаваньня ўнесла Ан-225 у Кнігу рэкордаў Гінэса.

Першапачаткова былі запраектаваныя 2 машыны, адзін асобнік не дабудаваны. Другі выкарыстоўваўся ўкраінскай кампаніяй «Авіялініі Антонава». 27 лютага 2022 року быў зьнішчаны ў часе расейскага нападу на аэрапорт Гастомлю[1].

Рэкорды рэдагаваць

 
Параўнальная дыяграма пяці найбольшых самалётаў у сьвеце: Hughes H-4 Spruce Goose (самы высокі самалёт), Антонаў Ан-225 «Мроя» (самы вялікі самалёт), Boeing 747-8 Intercontinental (самая вялікая вэрсія Boeing 747 Jumbojet), Airbus A380-800 (самы вялікі пасажырскі самалёт) і Scaled Composites Stratolaunch (самалёт з самым вялікім размахам крылаў).

Агулам Ан-225 «Мрыя» ўсталяваў 270 сусьветных рэкордаў[2], што само па сабе зьяўляецца рэкордам у авіяцыі. Сярод іх, напрыклад:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ У выніку расейскага нападу згарэў найбольшы ў сьвеце самалёт „Мрія“ Украіна. Радыё Свабода (27 лютага 2022). Праверана 28 лютага 2022 г.
  2. ^ 30 years of Antonov Airlines (анг.). Антонаў (31 траўня 2019). Праверана 28 лютага 2022 г.
  3. ^ а б За посадкою Ан-225 «Мрії» в аеропорту Шопена в Варшаві спостерігали онлайн близько 80 тисяч людей (укр.). Антонаў (14 красавіка 2020). Праверана 28 лютага 2022 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць