Анхэля Эсьпіноса Руіс
Анхэля Эсьпіноса Руіс (па-гішпанску: Ángela Espinosa Ruiz; [[{{{3}}}|{{{3}}}]][[Катэгорыя:Нарадзіліся Памылка: няслушны час.]][[Катэгорыя:Нарадзіліся ў {{{3}}} годзе]] 6 лютага 1993, Маляга, Гішпанія) — гішпанская беларускамоўная паэтка[2].
Анхэля Эсьпіноса Руіс | |
Ángela Espinosa Ruiz | |
Анхэля Эсьпіноса Руіс у 2015 годзе | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 6 лютага 1993[1] (31 год) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, пісьменьніца |
Мова | беларуская мова |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыла ў 2011 г. школу з гуманітарным профілем (з лацінскай і старагрэцкай мовамі) і музычную школу. Скончыла Славянскую філялёгію ў Гранадзкім унівэрсытэце ў 2015 годзе. Магістрантка на катэдры Беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту.
Ляўрэат журналісцкай прэміі «Беларусь у фокусе» (2011), фіналістка паэтычнага конкурсу «Эксьлібрыс» імя Рыгора Барадуліна 2015 году. У тым самым годзе апублікавала зборнік вершаў «Раяль ля мора» ў Менску і электронны зборнік «Памяць пра будучыню». Вершы друкаваліся ў часопісе «Маладосць», «Дзеяслоў», газэце «Наша Ніва».
У 2017 годзе зрабіла пераклад на гішпанскую мову вершаў Максіма Багдановіча[3].
Прэміі і ўзнагароды
рэдагаваць- 2011 год — журналісцкая прэмія «Беларусь у фокусе».
- 2019 год — Прэмія імя Міхася Стральцова, «За пачуцьцёвае і мэтафарычнае багацьце паэтычнай мовы і адважнае імкненьне асэнсаваць таемнасьць беларускага быцьця». Арганізатыры прэміі: ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» і ГА «Беларускі ПЭН-цэнтар»[4].
Бібліяграфія
рэдагаваць- «Раяль ля мора» (выд. «Логвінаў», 2015 г.) — зборнік прозы і паэзіі.
- «Ecos de mi tierra» (па-беларуску: «Згукі маёй Бацькаўшчыны», выд. «Ediciones Irreverentes», Гішпанія, 2017 г.) — зборнік абраных вершаў Максіма Багдановіча на беларускай і гішпанскай мовах, у перакладзе Анхэлі Эсьпіносы Руіс. У зборнік ўвайшло 30 вершаў розных гадоў, гістарычныя матэрыялы пра жыцьцё і творчасьць паэта.
- «Pomme de ciel» (па-беларуску: «Нябесны яблык», выд. «Кнігазбор», 2017 г.) — зборнік паэзіі.
- «Колер крылаў. Паэзія і проза» (выд. «Кнігазбор», 2019 г.) — у кнігу ўвайшлі паэтычныя творы (як новыя, так і выбраныя з ранейшых кніг), а таксама апавяданьні, калюмністыка. Асобным раздзелам прадстаўлены пераклады з бэнгальскай, ангельскай, гішпанскай, польскай, расейскай, чэскай і японскай моваў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Алег Грушэцкі (22 сьнежня 2018) «Беларускамоўны» юбілей. Іспанская кроў і беларускае сэрца. Новы час. Праверана 16 лютага 2019 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Espinosa Ruiz, Ángela // MAK (пол.)
- ^ Весялуха М. (24 траўня 2018) Зал славы белорусской литературы. Кто решает, как туда попасть, а кому вход запрещен?. TUT.BY. Праверана 26 траўня 2018 г.
- ^ Поэзию Богдановича на испанском в Мадриде презентовали Макей и Латушко. Sputnik.by (14 чэрвеня 2017). Праверана 26 мая 2018 г.
- ^ Грушэцкі А. (15 лютага 2019) Паэтка з Іспаніі атрымала Прэмію імя Міхася Стральцова. Новы час. Праверана 16 лютага 2019 г.