Антон Шабуня
беларускі палітык
Анто́н Апаліна́равіч Шабу́ня (1876 — 3 лютага 1920) — беларускі палітычны дзяяч, адзін зь лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ, падпольная мянушка Фама).
Антон Шабуня | |
![]() Антон Шабуня | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1876 |
Памёр | 3 лютага 1920 |
Партыя | |
Адукацыя | |
Бацька | Апалінар Шабуня[d] |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт. У 1905—1907 гадох працаваў памочнікам прысяжнага паверанага ў Менску. Дэлегат 2-га зьезду БСГ (студзень 1906 году) у Менску. Ягоная кватэра па вуліцы Праабражэнскай (цяпер вул. Інтэрнацыянальная) і фальварак у Ігуменскім павеце (каля Пухавіч) былі кансьпіратыўнымі. Адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «Мінчук». У студзені 1906 годзе менская жандармэрыя завяла справу па абвінавачаньні Шабуні ў распаўсюджваньні «супрацьурадавых выданьняў» (спыненая ў 1909 годзе за недастатковасьцю ўлік)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2003 Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. 355.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2