Мінчук
«Мінчу́к», таксама «Мянчу́к»[1] — кніжнае таварыства. Заснаванае 14 сьнежня 1906 году ў Менску на каапэратыўнай аснове для выданьня й распаўсюджваньня беларускіх кніг і газэтаў. Заснавальнікі — Антон Шабуня, Уладзімер Самойла, Сяргей Скандракоў і іншыя. Разам з выдавецтвам «Наша Ніва» кніжнае таварыства «Мінчук» выдала ў 1907 годзе кірыліцай і лацінкай апавяданьне Элізы Ажэшкі «Гедалі». Рыхтавала да друку «Жалейку» Янкі Купалы. Спыніла дзейнасьць праз адсутнасьць сродкаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вінцук Вячорка (4 чэрвеня 2014) Менчукі ці мінчане. Беларуская Праўда. Праверана 1 лютага 2015 г. Архіўная копія ад 1 лютага 2015 г.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9 С. 451