Андрэй Сьцяпанаў (хакеіст)
Андрэй Сьцяпанаў (нар. 14 верасьня 1987 году, Масква, РСФСР) — колішні беларускі хакеіст расейскага паходжаньня, нападнік нацыянальнай зборнай Беларусі.
Андрэй Сьцяпанаў | ||
---|---|---|
Рост | 179 см | |
Вага | 97 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Кідок/Ловы | правы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 14 красавіка 1986 (38 гадоў) | |
Месца нараджэньня | Масква, РСФСР | |
Выступаў за | ||
Нацыянальная зборная | Беларусь | |
Гульнявая кар’ера | 2003—2021 |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сьцяпанаў.
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьАндрэй пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў 2003 годзе ў складзе роднага маскоўскага клюбу вышэйшай лігі «Крылы Саветаў», выступаючы да гэтага за ягоны фарм-клюб, а таксама другую каманду ЦСКА. Правёўшы 2 сэзоны ў складзе «Крылаў», дзе ён набраў 24 (19+5) пункты ў 69 матчах, Андрэю праз запазычанасьць выплаты заробку прыйшлося праз арбітраж пакінуць клюб, і перад самым плэй-оф ён перайшоў у ніжагародзкае «Тарпэда», якое таксама выступала ў другім расейскім дывізіёне.
Пасьля пачатку сэзона 2005—2006 гадоў хакеіст падпісаў кантракт з падмаскоўным клюбам МУС, дзе ён змог дэбютаваць у Супэрлізе. У 2006 годзе Андрэй стаў гульцом чэхаўскага «Віцязю», у складзе якога правёў паўтара сэзону, набраўшы за гэты час толькі 8 (4 +4) пунктаў у 54 матчах. Сэзон 2007—2008 гадоў Сьцяпанаў пачаў у новакузьнецкім «Мэталюргу», аднак, правёўшы ў ягоным складзе толькі 7 матчаў, пакінуў каманду і стаў гульцом клюбу вышэйшай лігі ХК «Дмітраў».
У 2008 годзе Андрэй атрымаў запрашэньне ад клюбу беларускай экстралігі «Юнацтва-Менск»[1], у складзе якога ён тройчы станавіўся чэмпіёнам краіны, а таксама ўладальнікам Кантынэнтальнага кубка ў 2011 годзе. Найбольш пасьпяховым для Сьцяпанава стаў сэзон 2010—2011 гадоў, калі ў 63 матчах ён набраў 93 (49 +44) пункты, стаўшы найлепшым снайпэрам і бамбардзірам беларускага першынства.
26 траўня 2011 году Сьцяпанаў заключыў пагадненьне з хабараўскім «Амурам»[2]
Міжнародная
рэдагавацьУ складзе зборнай Беларусі Андрэй Сьцяпанаў прымаў удзел у чэмпіянатах сьвету 2011 году і 2012 гадоў, на якіх беларусы абодва разы займалі толькі 14 месца.
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіён Беларусі (2009, 2010, 2011)
- Уладальнік Кантынэнтальнага кубка (2011)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Степанов и Доника пополнили состав «Юности». championat.com
- ^ В «Амуре» — лучший бомбардир чемпионата Белоруссии. hcamur.ru