Андрэй Стась

беларускі хакеіст

Андрэй Стась (нарадзіўся 18 кастрычніка 1988 году, Менск) — беларускі хакеіст, цэнтральны нападнік менскага клюбу «Дынама», які выступае ў КХЛ. Найлепшы хакеіст Беларусі 2016 году.

Андрэй Стась
Рост 187 см
Вага 83 кг
Пазыцыя нападнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства Беларусь
Дата нараджэньня 18 кастрычніка 1988 (36 гадоў)
Месца нараджэньня Менск, БССР
Клюб
Былыя клюбы
Дынама
Юнацтва-Менск (2004—2008)
Керамін Менск (2008)
Дынама Менск (2008—2014)
ЦСКА Масква (2014—2015)
Нафтахімік Ніжнякамск (2015—2016)
Дынама Менск (2016—2017)
Авангард Омск (2017—2021)
Трактар (2021—2023)
Гульнявая кар’ера 2004 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

Выступаў за два менскія клюбы «Юнацтва-Менск» і «Керамін».

У складзе зборнай Беларусі правёў 23 матчы, вызначыўся дзьвюма галявымі перадачамі. Удзельнік зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 году, удзельнік чэмпіянатаў сьвету 2009, 2010 і 2011. У складзе маладзёвай зборнай Беларусі ўдзельнік чэмпіянтаў сьвету 2007 і 2008 (дывізіён I). У складзе юнацкай зборнай Беларусі ўдзельнік чэмпіянату сьвету 2005 (дывізіён I) і 2006.

Уладальнік Кубку Шпэнглера (2009).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ https://www.iihf.com/en/events/2017/wm/teams/roster/45642/belarus/Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.