Андрэй Рудаміна-Дусяцкі
Андрэй Рудаміна-Дусяцкі (каля 1595 — 3 верасьня 1632) — каталіцкі рэлігійны дзяяч, місіянэр[1].
Прадстаўнік шляхецкага роду Рудамінаў-Дусяцкіх гербу «Трубы», сын Яна.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, Лёвэнскім унівэрсытэце (Бэльгія), Рымскім езуіцкім калегіюме. Ад 1618 езуіт.
У 1625 як місіянэр выехаў у партугальскія калёніі Гоа, Макао, потым у Кітай. Аўтар рэлігійных твораў на кітайскай мове.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Валеры Пазднякоў. Рудаміны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 514.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |