Катастрофа Як-130 у Баранавічах

авіякатастрофа

Катастрофа Як-130 у Баранавічахавіякатастрофа, якая адбылася 19 траўня 2021 году на ўскрайку Баранавіч.

Катастрофа Як-130 у Баранавічах
Зьвесткі пра катастрофу
Дата 19 траўня 2021 г.
Характар падзеньне на зямлю
Месца катастрофы Баранавічы, Берасьцейская вобласьць
Пункт вылету 116-я штурмавая авіябаза (Ліда)
Паветранае судна
Назва самалёта Як-130
Пасажыры 0
Экіпаж 2
Загінулі 2
Выжылі 0

Абставіны

рэдагаваць

Чатыры самалёты Як-130 выконвалі 19 траўня трэніровачныя палёты напярэдадні авіяшоў да 150-годзьдзя гораду Баранавічы прызначанага на 21 траўня. Падчас палёту экіпаж аднаго з самалётаў выявіў тэхнічную няспраўнасьць. Пілёты паспрабавалі адвесьці самалёт ад вёскі. Пераканаўшыся, што траекторыя падзеньня самалёта знаходзіцца па-за жылымі дамамі, пілёты катапультаваліся, але абодва загінулі[1].

Самалёт ўпаў ў жылым сэктары мікрараёну Ўсходні на невялікі пустыр паміж дамоў.

Як-130 116-я штурмавой авіябазы, якая дыслякуецца на аэрадроме (Лідзе).

Удава Мікіты Куканенкі пра подзьвіг лётчыкаў
Сын Андрэя Нічыпорчыка марыць стаць лётчыкам, як бацька

Загінулі ўсе сябры экіпажу:

Быў паранены жыхар аднаго з дамоў, у яго быў расьсечаны шклом твар і зламаная рука[2].

У суседніх дамах былі выбіта шкло, пасечаны асколкамі сьцены[3].

Наступствы

рэдагаваць

У сувязі з катастрофай у Баранавічах, пастановай гарадзкіх уладаў, былі адмененыя ўсе сьвяточныя мерапрыемствы прысьвечаныя да 150-годзьдзя гораду, заплянаваныя на 21-22 траўня, у тым ліку і авіяшоў[4].