Андрэй Леанідавіч Моўчан (1972; Менск, цяпер Беларусь) — беларускі дыплямат.

Андрэй Моўчан
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы
8 лістапада 2011 — 8 сьнежня 2017
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 25 красавіка 1972 (52 гады)
Менск, Беларуская ССР, СССР
Адукацыя:

У 1994 г. скончыў факультэт міжнародных эканамічных адносінаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту. У 1994—1997 гг. працаваў экспэртам управы прававога рэгуляваньня міжнародных эканамічных адносінаў Міністэрства зьнешнеэканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь. У 1997—2000 гг. быў 2-ім сакратаром Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры аддзяленьні ААН ў Жэнэве (Швайцарыя). У 2000—2003 гг. — дарадца, начальнік аддзелу двухбаковых эканамічных дамоваў Дамоўна-прававой управы Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь. У 2003—2008 гг. — дарадца Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры аддзяленьні ААН ў Жэнэве. У 2008—2011 гг. быў намесьнікам начальніка ўправы зьнешняй палітыкі Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[1].

8 лістапада 2011 году[2] прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы[3]. 28 верасьня 2012 году стаў дадаткова прызначаны амбасадарам у Рэспубліцы Ангола, Рэспубліцы Мазамбік ды Рэспубліцы Намібія па сумяшчальніцтве[4]. 28 лютага 2013 году стаў прызначаны таксама амбасадарам у Рэспубліцы Зымбабвэ[5]. Займаў гэтыя пасады да 8 сьнежня 2017.

З 2018 па 2020 год працаваў дырэктарам Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

З 2020 году — амбасадар Рэспублікі Беларусь у Вэнэсуэле. З 2021 году — пасол у Балівіі па сумяшчальніцтве.

Валодае ангельскай і францускай мовамі. Жанаты, мае дачку і сына.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць