Андрэй Кандрацюк

польскі кінарэжысэр, сцэнарыст

Андрэ́й Кандрацю́к (па-польску: Andrzej Kondratiuk; 20 ліпеня 1936, Пінск — 22 чэрвеня 2016, Варшава) — польскі рэжысэр, сцэнарыст, актор і кінаапэратар.

Анджэй Кандрацюк
Andrzej Kondratiuk
Імя пры нараджэньні Андрэй Кандрацюк
Дата нараджэньня 20 ліпеня 1936
Месца нараджэньня Сьцяг Польшчы Пінск
Дата сьмерці 22 чэрвеня 2016 (79 гадоў)
Месца сьмерці Сьцяг Польшчы Варшава
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак рэжысэр, сцэнарыст, актор, кінаапэратар
Навуковая сфэра фільм[1]
Узнагароды
афіцэр ордэна Адраджэньня Польшчы
IMDb ID nm0464951
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кандрацюк.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Выпускнік Апэратарскага факультэту Найвышэйшай кінашколы ў Лодзі (1963).

Займаўся стварэньнем малобюджэтных фільмаў, у сцэнарах часта выкарыстоўваў эпізоды з уласнага жыцьця, а аўтарамі нярэдка абіраў асобаў з найбліжэйшага атачэньня.

Хоць некаторыя ягоныя фільмы (напрыклад, «Унебаўзятыя» ці «Гідразагадка») залічаныя да культавых і атрымалі шмат узнагародаў, аднак гэта ня касавыя фільмы. Мноства ягоных фільмаў кароткамэтражныя.

Быў старэйшым братам рэжысэра Януша Кандрацюка і мужам акторкі Ігі Цембрынскай.

Фільмаграфія

рэдагаваць
  • 1963 — Kobiela na plaży
  • 1963 — Niezawodny sposób
  • 1965 — Monolog trębacza
  • 1966 — Chciałbym się ogolić
  • 1966 — Klub profesora Tutki
  • 1967 — Fluidy
  • 1970 — Hydrozagadka
  • 1970 — Dziura w ziemi
  • 1972 — Skorpion, Panna i Łucznik
  • 1973 — Wniebowzięci
  • 1973 — Jak to się robi
  • 1976 — Czy jest tu panna na wydaniu?
  • 1979 — Pełnia
  • 1982 — Gwiezdny pył
  • 1984 — Cztery pory roku
  • 1986 — Big Bang
  • 1990 — Mleczna droga
  • 1991 — Ene… due… like… fake…
  • 1993 — Wesoła noc smutnego biznesmena
  • 1995 — Wrzeciono czasu
  • 1997 — Słoneczny zegar
  • 2000 — Pamiętnik filmowy Igi C.
  • 2001 — Córa marnotrawna
  • 2004 — Bar pod młynkiem
  • 2007 — Pamiętnik Andrzeja Kondratiuka

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць
  • 1970 — Спэцыяльная ўзнагарода на кінафэстывалі ў Карлавых Варах за фільм «Дзірка ў зямлі»
  • 1984 — Спэцыяльная ўзнагарода журы Фэстывалю польскага кіно ў Гдыні за фільм «Зорны пыл»
  • 1985 — «Гданьскія Бронзавыя львы» для кароткамэтражных фільмаў на Фэстывалі польскага кіно ў Гдыні за фільм «Чатыры пары году»
  • 1985 — «Бронзавае вока леапарда» ў тэлевізійнай сэкцыі Лякарнскага кінафэстывалю за фільм «Чатыры пары году»
  • 1986 — «Варшаўская сырэнка» (узнагарода Клюбу кінакрытыкі Таварыства польскіх журналістаў) за фільм «Вялікі выбух»
  • 1987 — узнагарода Цэнтральнага камітэту радыё і тэлевізіі за фільм «Вялікі выбух»
  • 1987 — узнагарода Цэнтральнага камітэту радыё і тэлевізіі за фільм «Чатыры пары году»
  • 1987 — «Залаты экран»-1986 за фільм «Вялікі выбух»
  • 1995 — Спэцыяльная прэмія журы Фэстывалю польскага кіно ў Гдыні за фільм «Верацяно часу»
  • 1996 — «Залатая стужка» (узнагарода Кола кінапісьменьніцтва Таварыства польскіх кінэматаграфістаў) у катэгорыі «Польскі фільм»-1995 за фільм «Верацяно часу»
  • 1999 — намінацыя на «Польскіх арлоў»-1998 за сцэнар фільму «Залатое руно»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі