Андрэй Бурсаў

беларускі паэт, перакладнік

Андрэй Васільевіч Бурсаў (нар. 21 жніўня 1976, Менск, Беларусь) — беларускі паэт, мастак[1], фатограф і перакладнік.

Андрэй Бурсаў
лац. Andreï Bursaŭ
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Андрэй Васільевіч Бурсаў
Нарадзіўся 21 жніўня 1976(1976-08-21) (48 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, мастак, перакладнік, фатограф
Гады творчасьці 1995 — па сёньня
Мова беларуская мова
Прэміі «Дэбют» Саюза беларускіх пісьменьнікаў (2000). (Ня блытаць з прэміяй «Дэбют» імя М. Багдановіча, якая была заснаваная толькі ў 2010 г.)
Узнагароды
https://www.facebook.com/burrandt4t

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Менску ў 1976 годзе.

1986—1990 гг. — Менская дзіцячая мастацкая школа (два гады ў МДМШ №2, потым два гады ў МДМШ №3).

1994—1999 гг. — перакладніцкі факультэт Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту.

У 1997—1999 гг. друкаваўся ў газэце «Наша Ніва», часопісах «Першацьвет» і «ARCHE».

2000 г. — ляўрэат прэміі «Дэбют» Саюза беларускіх пісьменьнікаў. (Ня блытаць з прэміяй «Дэбют» імя М. Багдановіча, якая была заснаваная толькі ў 2010 г.)

У 2007 г. выдавецтва “Лімарыус” выдала зборнік «Беларусь і беларусы ў прасторы і часе», у якой быў зьмешчаны артыкул вядомага брытанскага філёляга-славіста, прафэсара, папулярызатара беларускае літаратуры Арнольда Макміліна «Два прыклады постмадэрнае беларускае паэзіі: Арцём Кавалеўскі і Андрэй Бурсаў» (на ангельскай мове)[2]. У 2010 г. гэты артыкул быў цалкам уключаны ў кнігу Арнольда Макміліна «Belarusian Literature From The 1970s To The Present Day»[3]. А. Макмілін адзначае: «Бурсаў — паэт ня просты і ня лёгкі, асабліва з-за ягонага вакабуляра, які злучае ў сабе розныя слоўцы: архаізмы і дыялектызмы, жаргон і слэнг, а таксама вульгарызмы. Да таго ж і правапіс аўтара падаецца даволі мудрагелістым, калі не сказаць эксцэнтрычным. Нават у тым, як самі вершы выглядаюць на паперы, адчуваецца яскравы індывідуальны стыль»[4].

У 2015 г. А. Бурсаў ня быў прыняты ў шэрагі Саюза беларускіх пісьменьнікаў[5][6].

“А ўвогуле, у нас моўных эксперыментатараў не вельмі любяць. Скажам, цікавага паэта Андрэя Бурсава не прынялі ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў галоўным чынам таму, што ён напаўняе свае вершы рэдкімі дыялектызмамі і аўтарскімі неалагізмамі і, мала таго, абедзве свае кнігі выдаў у аўтарскай арфаграфіі. Дый ягонага славутага папярэдніка Янку Юхнаўца прызнавалі далёка не ўсе”[7].

Аўтар двух зборнікаў паэзіі, прозы і перакладаў: «Дзівін» (2002)[8] і «Празьнеб’е» (2009)[9]. Аўтар называе свае вершы «граняслоўямі» [10]. Слова «гранесловіе» можна знайсьці ў слоўніку старажытнабеларускае мовы «Сіноніма славенароская» 17-га ст., у якім яно ўжываецца ў якасьці сіноніма да слова «верш»[11].

Шэраг вершаў паэта сталі песьнямі беларускага рок-гурта P.L.A.N. (кіраўнік — Андрэй Плясанаў (1948—2021)[12]) у альбоме «Blues у канцы тунэлю» (2003 г.).

Перакладае мастацкую і навукова-дасьледніцкую літаратуру з/на беларускую і ангельскую мовы.

• 2002 г. — «Дзівін»[13],

• 2009 г. — «Празьнеб’е»[14].

• 10.05.2002 — Прэзэнтацыя-1 кнігі «Дзівін» (вершы, фатаграфіі, хэпэнінг). Галерэя ЭГУ (Менск)[15],

• 26.06.2002 — Фота-варажба (прэзэнтацыя-2 кнігі «Дзівін» (вершы, фатаграфіі, хэпэнінг)). Галерэя ЭГУ (Менск)[16],

• 2007 г. — Пэрсанальная выстава «Першаклад» (жывапіс, вершы, пазлы). Галерэя «Падземка» (Менск)[17],

• 2009 г. — Пэрсанальная выстава «Златадзён» (жывапіс[18], вершы). Музэй гісторыі беларускае літаратуры (Менск)[19].

  1. ^ Карціна дня: «Барацьбіт» Андрэя Бурсава, Будзьма беларусамі, 21.11.2011, https://budzma.org/news/karcina-dnya-baracbit-andreya-bursava.html
  2. ^ https://kamunikat.org/?pubid=10144
  3. ^ https://www.facebook.com/burrandt4t/posts/pfbid02Mo7HPZPcRMUbsx6uKn6qie4bpBZZcSPB4qUvc5Qy7t3n9BpQS3Z27Z8BPhiaZdmNl
  4. ^ https://www.facebook.com/photo/?fbid=108858845466058&set=pcb.108863472132262
  5. ^ https://vk.com/wall-25017578_752
  6. ^ https://vk.com/wall-25017578_709
  7. ^ Поставангардызм Віктара Жыбуля / І. С. Скарапанава. – Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2018, https://e-catalog.nlb.by/Record/BY-NLB-br0000977881
  8. ^ https://e-catalog.nlb.by/Record/BY-NLB-br403587
  9. ^ https://e-catalog.nlb.by/Record/BY-NLB-br0000431284
  10. ^ https://www.facebook.com/burrandt4t/posts/pfbid02YJcRh7r1LCBe5XNncCruPSDFP2DddtxvfCzfc359PBWdcECfsvTZbrKtyKqgP4Dnl
  11. ^ http://izbornyk.org.ua/zyzlex/zyz70.htm
  12. ^ https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BD%D0%B4%D1%80%D1%8D%D0%B9_%D0%9F%D0%BB%D1%8F%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%9E
  13. ^ Дзівін / Dzivin (2002), https://www.facebook.com/burrandt4t/posts/pfbid02enx1QH2GehkxQMiwYPseEay8k5jSUWt4FJGMVU7pPN5KpLpXCkzhr6WeXUC9ZEu1l
  14. ^ Празьнеб’е / Praźniebïe (2009), https://www.facebook.com/burrandt4t/posts/pfbid0EdM7xTesPSFB62BqBboXmAN1qxaaM6caVBCrfbqRgsrBwGQJkNUnbWAMXYk8H5vyl
  15. ^ Прєзєнтацыя-1 кнігі «Дзíвін» (вершы, здымкі, хɛпэнінг). Галерэя ЕГУ (Менск), https://www.facebook.com/burrandt4t/posts/pfbid0RK1HzQ26xUYg8TJcdBTozy1oajMANV5ZvcPdMhTQu9dnLzR4SZPdPy6ngM2iUvYfl
  16. ^ Прєзєнтацыя-2 кнігі «Дзíвін» (вершы, здымкі, хɛпэнінг). Галерыя EГУ (Менск), https://www.facebook.com/burrandt4t/posts/pfbid0RK1HzQ26xUYg8TJcdBTozy1oajMANV5ZvcPdMhTQu9dnLzR4SZPdPy6ngM2iUvYfl
  17. ^ Выстава Андрэя Бурсава «Першаклад», Настаўнік.info, 28.11.2007, https://www.nastaunik.info/news/10819
  18. ^ https://www.instagram.com/burrandt3t/
  19. ^ Адкрыццё выставы Андрэя Бурсава «Златадзён», 16.01.2009, Будзьма беларусамі, https://budzma.org/news/adkryccyo-vystavy-andreya-bursava-zlatadzyon.html