Андрэй Буйніч
Андрэй Буйніч (нарадзіўся 19 красавіка 1978, Столін)[1] — беларускі грэка-каталіцкі сьвятар. Жыве ў Лідзе.
Сям’я
рэдагавацьАндрэй Буйніч | |
[[Файл:|225пкс]] | |
Род дзейнасьці | грэка-каталіцкі сьвятар |
---|---|
Дата нараджэньня | 19 красавіка 1978 |
Месца нараджэньня | Столін |
Грамадзянства | Беларусь |
Бацька | Іван Буйніч |
Маці | Галіна Буйніч |
Жонка | Алена Лукашонак[2] |
Дзеці | Сафія, Канстанцін |
Нарадзіўся ў Століне ў сям’і лекараў. Бацька — супрацоўнік санэпідэмстанцыі, маці — урач-пэдыятр, абодва цяпер на пэнсіі. Быў ахрышчаны ва ўзросьце чатырох гадоў у прыватным доме праваслаўнага сьвятара ў Наваградку.[1]
7 студзеня 2006 г. узяў шлюб з Аленай Лукашонак, якая па адукацыі інжынэр-сыстэматэхнік. Мае дваіх дзяцей — дачку Сафію і сына Канстанціна.[3]
Адукацыя
рэдагавацьУ 1995 г. скончыў СШ №2 Століна.[3] У 1995—2000 гг. навучаўся на мэханіка-матэматычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «Матэматычная электроніка». У 2000 г. атрымаў дыплём матэматыка-сыстэматэхніка.[1]
У 2000—2006 гг. як сэмінарыст Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы навучаўся ў Вышэйшай духоўнай сэмінарыі ў Драгічыне-над-Бугам (Польшча).[1] Пад кіраўніцтвам доктара Славаміра Мазура напісаў і ў 2006 г. абараніў на Папскім тэалягічным факультэце (сэкцыя Яна Хрысьціцеля) магістарскую працу з маральнай тэалёгіі на тэму «Ўказаньне маральных вартасьцяў у „Валадару пярсьцёнкаў“ Джона Рональда Руэла Толкіна».[1]
Рэлігійная дзейнасьць
рэдагавацьУ 1997 г. далучыўся да Каталіцкай Царквы[4] ў грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Менску. У 1996—1998 гг. хадзіў на малітоўныя спатканьні каталіцкай харызматычнай Супольнасьці сьв. Яна Хрысьціцеля.[1] 12 чэрвеня 2006 г. у Івана-Франкоўску (Украіна) атрымаў дыяканскія сьвячаньні з рук біскупа Сафрона Мудрага. 17 сьнежня 2006 г. украінскі грэка-каталіцкі біскуп Сафрон Мудры на просьбу кіраўніцтва БГКЦ удзяліў яму сьвятую Таямніцу Сьвятарства.[1] Служыў вікарыем у парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці, у парафіі Праведнага Язэпа ў Менску, затым быў прызначаны адміністратарам парафіі сьв. Язафата ў Лідзе і Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах (з 2011). Прымае ўдзел у душпастырстве беларускіх грэка-католікаў у Варшаве.[5]
Падчас навучаньня і фармацыі ў сэмінарыі працаваў над выпускамі газэты грэка-каталіцкіх сэмінарыстаў «Разам» — дадатка да беларускай грэка-каталіцкай газэты «Царква».
Супрацоўнічае з Беларускай рэдакцыяй Ватыканскага радыё, дзе выступае ў перадачы «З сэрцам у кантакце». [6]. Тэмы яго выступаў — навука Каталіцкай Царквы, літургічнае жыцьцё, праблемы маралі.
Вядзе таксама ўласны блёг. Захапляецца творчасьцю Джона Рональда Руэла Толкіна, імкнецца паказаць, што яго творчасьць можа быць прадметам вывучэньня тэалёгіі. На яго думку творы Толкіна карысныя, асабліва для маладых вернікаў, бо Толкін пры дапамозе міталягічнай мовы, якую сам стварыў, абвяшчае эвангельскія каштоўнасьці.
Зьяўляецца протапрасьвітарам Заходняга дэканату Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё Бараноўскі, Ігар. Айцец Андрэй Буйніч: «Я вельмі хацеў, каб Госпад жыў у маім сэрцы» // Царква (газэта) : газэта. — 2007. — № 2 (53). — С. 6—8].
- ^ Хрысціна Марчук. Быць жонкай служыцеля царквы: тры гiсторыi
- ^ а б 21 лютага — Наталля Васілеўская, Таццяна Жылінская. Міжнародны дзень роднай мовы. // Принеманские вести, 19.02.2015.(недаступная спасылка)
- ^ Айцец Андрэй Буйніч (біяграфія)
- ^ У цэнтры Варшавы гучыць малітва па-беларуску. // Наша слова, 31.10.2018.
- ^ «З сэрцам у кантакце». Рубрыка айца Андрэя Буйніча
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Айцец Андрэй Буйніч (біяграфія)
- Ютуб-канал а.Андрэя Буйніча: https://www.youtube.com/c/AndreiBuinich
- Айцец Андрэй Буйніч: «Я вельмі хацеў, каб Госпад жыў у маім сэрцы»
- "Для Иисуса" — блог айца Андрэя Буйніча (на рускай мове)
- Уніяцкі святар: а. Андрэй Буйніч. Стаўленне да абортаў — гэта тэст на цемрашальства
- а. Андрэй Буйніч. Нядзеля Усіх святых Беларускай зямлі
- Андрэй Буйніч
- Берасцейскай уніі – 420 гадоў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |