Андрамэда (сузор’е)

сузор’е
(Перанакіравана з «Андрамэда (сузор'е)»)

Андрамэда (па-лацінску: Andromeda, And) — адно з 88 сучасных сузор’яў. Сузор’е Андрамэда было пералічанае ў II стагодзьдзі ў «Альмагесьце» Кляўдыюсам Пталемэем, грэцкім астраномам. Назва сузор’я паходзіць ад імя Андрамэды, дачкі Касіяпэі, прыкаванай да скалы, каб яе зьела морская пачвара. Найлепей Андрамэда, а таксама суседнія сузор’і, названыя паводле мітаў пра Пэрсэя, бачныя вечарамі восені ў паўночным паўшар’і. У паўднёвым паўшар’і сузор’е Андрамэды можна назіраць, знаходзячыся не паўднёвей, як на 40° паралелі. Андрамэда зьяўляецца вялікім сузор’ем, займаючы 722 кв. градусы, што ставіць яе на 19-е месца сярод сузор’яў паводле плошчы. Такую плошчу можна параўнаць з 1400 памерамі поўнага Месяца; такая плошча займае 55% ад памераў Гідры, найбуйнейшага сузор’я, а Крыж, найдрабнейшае з сузор’яў, Андрамэда пераўзыходзіць у 10 разоў.

Андрамэда
Андрамэда
Лацінская назва Andromeda
 · у родным склоне Andromedae
 · скарот And
Простае ўзьняцьцё 0г
Схіленьне 37°
Квадрант NQ1
Плошча 722 кв. гр. (19-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 65
Зорак з плянэтамі 11
Зорак ярчэй за 3.00m 3
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 3
Найярчэйшая зорка Альфэрац (2,07m)
Найбліжэйшая зорка Рос 248
(10,30 сьв. г., 3,16 пк)
Аб’екты Мэсье 3
Мэтэорныя патокі Андрамэдыды
Памежныя сузор’і Пэрсэй
Касіяпэя
Яшчарка
Пэгас
Рыбы
Трыкутнік
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −40°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу лістапада.

Альфэрац, α Андрамэды — найярчэйшая зорка ў сузор’і. Гэта падвойная зорка, якая таксама належыць і сузор’ю Пэрсэя (разам зь якой утвараецца астэрызм Вялікі Квадрат Пэгаса). γ Андрамэды, таксама падвойная зорка, ёсьць папулярным аб’ектам увагі астраномаў-аматараў. β Андрамэды — чырвоны гігант, паводле яркасьці амаль не саступае Альфэрацу, а ягоны колер можна адрозьніць няўзброеным вокам. З адметных аб’ектаў глыбокага космасу варта ўзгадаць сьпіральную Галяктыку Андрамэды (M31) — найбліжэйшую да Млечнага Шляху галяктыку і адзін з найярчэйшых аб’ектаў Мэсье. У сузор’і знаходзяцца і цямнейшыя аб’екты, як то суседзі M31 M110 і M32, а таксама болей аддаленая NGC 891. У тэлескоп можна назіраць плянэтарную Туманнасьць Блакітны Сьняжок.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Андрамэда (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты:   00г 46х 00с, +37° 00′ 00″