Анджэла Дэвіс
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дэвіс.
Анджэла Івона Дэвіс (па-ангельску: Angela Yvonne Davis; 26 студзеня 1944, Бірмінгэм, Алабама, ЗША) — амэрыканская праваабаронца, дзяяч камуністычнага руху, сацыёлаг, пэдагог і пісьменьнік. У 1970-х гадах была сымбалем руху за правы зьняволеных. Была зьвязаная з партыяй «Чорныя пантэры».
Анджэла Дэвіс | |
па-ангельску: Angela Davis | |
Выступ ва ўнівэрсітэце Альберты, 28 сакавіка 2006 году | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася: |
26 студзеня 1944 Бірмінггэм, Алабама, ЗША |
Партыя: | Камуністычная партыя ЗША |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
прэмія Томаса Мэртана[d] (2006) Амэрыканская кніжная прэмія[d] (1998) Blue Planet Award[d] (2011) honorary citizen of Magdeburg[d] (1972) honorary doctorate of Pompeu Fabra University[d] (9 сакавіка 2021) honorary doctorate of Paris Nanterre University[d] (2014) Q109986273? honorary degree from Spelman College[d] (2021) Q121537149? (2019) |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзілася 26 студзеня 1944 году ў Бірмінггэме, штат Алабама, ЗША, ў сям’і аўтазапраўшчыка і школьнай настаўніцы.
У школе Анджэла Дэвіс вучылася на «выдатна» і марыла стаць настаўніцай. У старэйшых клясах яна стала сябрам марксісцкага гуртка. Паступіла ў масачусэцкі Ўнівэрсытэт Брандэйса, дзе была адной з трох цёмнаскурых студэнтаў на курсе. У 1963 годзе наведала VIII Сусьветны фэстываль моладзі і студэнтаў у Хэльсынкі. Дэвіс, якая цікавілася левым экзістэнцыялізмам Сартра і Камю, вучылася і ў Францыі, маючы цесныя зносіны ў гэты пэрыяд з прадстаўнікамі эўрапейскіх леварадыкальных рухаў.
Прыбыўшы на радзіму, Анджела ўступіла ў Камуністычную партыю ЗША. Калі яна пачала выкладаць у Каліфарнійскім унівэрсытэце ў Лос-Анджэлесе, яна па распараджэньні губэрнатара Рональда Рэйгана была звольненая з ВНУ за сяброўства ў Кампартыі. Анджела перакваліфікавалася ў праваабаронцу. Неўзабаве яна была абвінавачаная ў захопе закладнікаў і забойстве. Дэвіс зьехала з Каліфорніі і хавалася ад паліцыі на працягу двух месяцаў, перш чым яе арыштавалі ў Нью-Ёрку. Праз 18 месяцаў зьняволеньня, на судовым працэсе, абвінавачваньні не ўдалося давесьці дачыненьне Дэвіс да захопу закладнікаў і забойства.
Пасьля вызваленьня Анджела Дэвіс стала сябрам ЦК Камуністычнай партыі ЗША, балатавалася ад яе ў пары з Гэсам Холам на пасаду віцэ-прэзыдэнта ЗША ў 1980 (калі зь ёй сустрэўся асабіста Леанід Брэжнеў) і 1984 гадах. Наведвала Савецкі Саюз.
Працягваючы вызначаць сябе як леварадыкал і дэмакратычную сацыялістку, яна актыўна займаецца барацьбой за правы жанчын і зьняволеных.
Узнагароды
рэдагаваць- Ганаровы доктар МДУ імя М. В. Ламаносава (восень 1972 году)
- Нацыянальны ордэн Плайя-Хірон (Куба, 3 кастрычніка 1972 году)
- Мэдаль «У адзначэньне 100 гадоў з дня нараджэньня У. І. Леніна» (1972 год)
- Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаваньне міру паміж народамі» (1979)
- Прэмія нямецкага таварыства абароны грамадзянскіх правоў і чалавечай годнасьці (2004)
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАнджэла Дэвіс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў