Анджэй Дуда

польскі юрыст, палітык
(Перанакіравана з «Анджэй Сэбастыян Дуда»)

Анджэй Дуда (польск. Andrzej Duda; нарадзіўся 16 траўня 1972 году ў Кракаве) — польскі палітык, прэзыдэнт Польшчы (з 2015).

Анджэй Дуда
польск. Andrzej Duda
Анджэй Дуда
Анджэй Дуда
Прэзыдэнт Польшчы
6 жніўня 2015 — цяперашні час
Прэм’ер-міністар: Эва Копач, Бэата Шыдла, Матэвуш Маравецкі, Дональд Туск
Папярэднік: Браніслаў Камароўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 16 траўня 1972 (52 гады)
Кракаў, Польшча
Партыя: Права і справядлівасьць (2005—2015)
Сужэнец: Агата Карнгаўзэр-Дуда
Дзеці: Кінга Дуда[d]
Бацька: Ян Тадэвуш Дуда[d]
Маці: Яніна Мілеўская-Дуда[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Леапольда I

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і прафэсараў Горна-Гутнічай Акадэміі ў Кракаве, Яна Дуды і Яніны Мілеўскай-Дуда. Да 1990 быў інструктарам скаўцкага руху. У 1996 годзе скончыў юрыдычны факультэт Ягелонскага ўнівэрсытэту. З 1997 да 2005 быў асыстэнтам на юрыдычным факультэце Ягелонскага ўнівэрсытэту, а ў 2005 атрымаў доктарскую навуковую ступень. Таксама ў 2005 заснаваў уласную адвакацкую канцылярыю.

З 2005 зьвязаўся з партыяй Права і справядлівасьць, першапачаткова як дарадчык парлямэнцкага клюбу партыі, а ў 2006 быў пакліканы міністрам юстыцыі Зьбігневам Зёбрам на пасаду падсакратара ў міністэрстве. На парлямэнцкіх выбарах 2007 ня быў абраны ў Сойм. З 2008 да 2010 быў падсакратаром у канцылярыі прэзыдэнта Леха Качынскага. З 2011 дэпутат польскага Сойму ад Права і Справядлівасьці, з 2014 дэпутат Эўрапейскага парлямэнту ад гэтай партыі.

У 2015 годзе ўдзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах. У другім туры сустракаўся з Браніславам Камароўскім і быў абраны.

7 чэрвеня 2021 году ў кампаніі мітрапаліта Польскай праваслаўнай царквы Савы ўсклаў вянок да помніку беларускім жыхарам Заляшанаў у Гайнаўскім павеце (Падляскае ваяводзтва), забітых 29 студзеня 1946 году польскімі жаўнерамі пад загадам камандзіра Рамуальда Райса. Пры гэтым, прэзыдэнт Польшчы заявіў, што наведаў «месца, якое адзначанае пакутамі і сьмерцю беларусаў, якія жылі ў Рэчы Паспалітай, нявінных жанчын і дзяцей. Я маліўся там за тых, хто загінуў, усклаў вянок як прэзыдэнт Рэспублікі Польшча пад крыжам, які ўшаноўвае памяць ахвяраў. Гэта важна як частка пашаны і памяці. Гэта важна ў самым найважнейшым духоўным аспэкце»[4].


Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць