Анатоль Рудакоў
Анато́ль Рудако́ў (па-расейску: Анато́лий Родио́нович Рудако́в, 24 ліпеня 1950, Вялікае Сітна, Полацкі раён — 1 жніўня 2021) — савецкі і расейскі актор тэатру і кіно, кінапрадусар, заслужаны артыст Расеі (1996)[2].
Анатоль Рудакоў | |
Дата нараджэньня | 24 ліпеня 1950[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1 жніўня 2021 (71 год) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, кінапрадусар |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0748575 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў вёсцы Вялікае Сітна Віцебскай вобласьці ў Беларусі. Сям’я ў хлопчыка была вялікая: мама, тата, двое братоў і сястра. Бацька ваяваў на фронце. Пасьля нараджэньня будучага актора бацькі вырашылі зьехаць у горад Чулым Новасыбірскай вобласьці. З 1957-га па 1967 год хлопчык правёў у школе, у якой ужо пачаў граць у розных спэктаклях. Пасьля заканчэньня навучальнай установы паехаў у Менск для паступленьня ў тэатральную вучэльню, чаго прагнуў з самага малалецтва, але не трапіў нават у другі тур творчага іспыту. Таму Рудакоў зьехаў у Ленінград, дзе спрабаваў паступіць, але быў прызваны ў войска.
Адслужыўшы, паступіў у Ленінградзкі дзяржаўны інстытут тэатра, музыкі і кінэматаграфіі, які скончыў у 1975 годзе. Стаў акторам кінастудыі Ленфільм. Яшчэ падчас вучобы пачаў здымацца ў кіно. Першая роля — яфрэйтар Асінін у карціне рэжысэра Бірмана "Я служу на гранцы» (1973). Актыўна здымаўся ў 1970-1980-я гады. У пачатку 1990-х перайшоў заняўся бізнэсам, заснаваў мэталюргічную кампанію.
Працаваў у фірме, якая займалася забесьпячэньнем буйных прадпрыемстваў і будоўляў Санкт-Пецярбургу вырабамі з мэталю. Быў віцэ-прэзыдэнтам Сестрарэцкай Асацыяцыі малых інстытутаў (ААТ "Самі"). У 2006 годзе вярнуўся да кінаіндустрыі, заснаваў кінакампанію «Кінацэнтр», у якім зьяўляўся генэральным дырэктарам. Здымаўся ў сэрыялах.
Памёр 1 жніўня 2021 году ад каранавірусу[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Anatolij Rudakov // Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ Указ президента Российской Федерации от 7 июня 1996 года № 844 «О награждении государственными наградами Российской Федерации»
- ^ От COVID-19 умер легендарный советский и российский актер Анатолий Рудаков, Intex-press, 2-8-2021