Анатоль Верабей

беларускі крытык, літаратуразнавец

Анатоль Леанідавіч Верабей (10 жніўня 1950, в. Вайнілавічы, Мастоўскі раён, Гарадзенская вобласьць) — беларускі крытык, літаратуразнавец. Дасьледчык творчасьці Уладзімера Караткевіча[2].

Анатоль Верабей
Дата нараджэньня 10 жніўня 1950(1950-08-10) (74 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак літаратурны крытык, літаратуразнаўца, літаратар
Навуковая сфэра літаратуразнаўства[1] і літаратурная крытыка[1]
Месца працы
Сябра ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d]

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 10 жніўня 1950 году ў в. Вайнілавічы Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці ў сям’і настаўнікаў. У 1972 годзе скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Працаваў у 1972—1974 гадох навуковым супрацоўнікам Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. Пасьля заканчэньня ў 1974 годзе асьпірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР — навуковы супрацоўнік гэтага інстытуту (1977—1990). З 1990 па 2020 гады працаваў дацэнтам катэдры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Кандыдат філялягічных навук. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1988 году.

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

У друку выступае з 1976 году як крытык і літаратуразнавец. Выдаў кнігі «Максім Танк і польская літаратура» (1984), «Жывая повязь часоў; Нарыс творчасьці Уладзіміра Караткевіча» (1985), «Беларуска-расейскі паэтычны ўзаемапераклад 20-30-х гадоў» (1990), брашуру «Паэзія Максіма Танка» (1983). Удзельнічаў у выданьні творчай спадчыны П. Пестрака (Збор твораў у 5 тамах, т. 3, 1985), У. Хадыкі («На ўзьвеях дзён», 1986), У. Караткевіча (Збор твораў у 8 тамах, 1987—1991).

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.