Анаксымандар (ст.-грэц. Άναξίμανδρος) — каля 610—546 гг. ДХ, старажытнаґрэцкі філёзаф, айцец ґрэцкай філязофіі, сябра «Сямі мудрацоў». Належаў да Мілецкай школы вучоных, быў вучнем Талеса зь Мілету.

Анаксымандар
Άναξίμανδρος
Род дзейнасьці філязофія
Дата нараджэньня 610 да н.э.
Месца нараджэньня Мілет
Дата сьмерці 546 да н.э.
Месца сьмерці Мілет
Занятак філёзаф, астраном, матэматык, географ, фізык, пісьменьнік
Навуковая сфэра філязофія
Бацька Praxiades[d]

Крыніцы пра Анаксымадра

рэдагаваць

Анаксымадар быў першым філёзафам, які напісаў прозай філязофскі твор, які зьвычайна мае назоў «Пра натуру»[1]. Аднак ад яе захаваўся толькі адзін фрагмэнт у перадачы Тэафраста і яго твору «Меркаваньні фізыкаў», які аднак, захаваўся ў тэксце камэнтароў Сымплікія да «Фізыкі» Арыстоцеля. Гэты захаваны фрагмэнт выклікаў жорсткую палеміку, найперш адносна аб’ёму фрагмэнту. Большасьць тэксту разглядаецца як запазычанае ў Арыстоцеля стэрэатыпнае апісаньне агульнае пазыцыі «фізыёляґаў» і як пэрафразіроўка тэксту Анаксымандра. Аднак, нават нягледзячы на тое, Тэафраст дае дужа шмат[2].

Вучэньне

рэдагаваць

Як і большасьць раньніх мудрацоў, Анаксымандар быў ня толькі філёзафам. Да яго навуковых дасягненьняў адносяць вынаходніцтва сонечных гадзіньнікаў (хаця Герадот казаў, што гэта зрабілі бабілёнцы), стварыў мапу зямлі і астранамічны ґлёбус. Мапа была выгрывіравана на меднай шыльдзе і мажліва, была той самай, якую (каля 499 г. ДХ) Арыстагор Мілецкі ўзяў, каб паказаць спартыятам памеры Пэрсыдзкае імпэрыі[3].

Аб філязофскіх поглядах Анаксымандра мы можам меркаваць толькі па наступным фрагмэнце у даксоґрафа Тэафраста:

«Сярод тых хто вучыў аб адзіным, тым, што рухаецца, і бясконцым (пачатку) Анаксымандар… мовіў, што пачаткам і элемэнтам сутнага зьяўляецца бязьмежнае, першым выкарыстаўшы такі назоў для пачатку. Ён мовіць, што пачаткам ня ёсьць ані вада, ані наогул якая-небудзь з так званых стыхіяў, але некаторая іншая бязьмежная натура, зь якой узьнікаюць усе нябёсы і ўсе сьветы ў іх. „А зь якіх (пачаткаў) узьнікаюць сутнасныя (рэчывы), у тыя ж самыя яны зьнішчаюцца згодна зь неабходнасьцю. Бо яны нясуць пакуту і атрымліваюць помсту адзін ад аднаго за сваю няпраўдзівасьць па парадку часу“, — так мовіць ён у занадта паэтычных выразах. Наяўна, заўважыўшы, што чатыры стыхіі пераўтвараюцца адна ў другую, але не палічыў за мажлівае прызнаць нейкую адну зь іх у якасьці субстрату, але прыняў нешта ад іх адрознае. Узьнікненьне ж рэчаў адбываецца не ад якаснага зьмяненьня стыхіі, але з-за выдзяленьня супрацьлегласьцяў з прычыны вечнага руху… Супрацьлегласьці ж у сутнасьці цёплае, халоднае, сухое, вільготнае і г. д.»[4]
  1. ^ Коттерилл 2006. С. 281.
  2. ^ А. С. Богомолов. Антычная філязофія = Античная философия. — М.: Изд-во Моск. Ун-та, 1985.
  3. ^ Коттерилл 2006. С. 282.
  4. ^ Diels H. Die Fragmente der Vorsokratiker. Hrsg. Von W. Kranz, — 11 Auflage, Zürich — Berlin, 1964 / 12 А 9, В 1

Літаратура

рэдагаваць
  • Генри Бернард Коттерилл. Старажытная Грэцыя = Древняя Греция / [Пер. С англ. К. Сошинской; под ред. В. П. Пазиловой]. — ЭСКМО, 2006. — (Тайны древних цивилизаций).