Амон Тобін
Амон То́бін (па-ангельску: Amon Adonai Santos de Araujo Tobin, сапраўднае імя Амон Аданаі Сантас дэ Араўжо Тобін) — музыка, дыск-жакей, прадусар, які здабыў вядомасьць у экспэрымэнтальным кірунку праз спалучэньне драм-н-бэйсу, самбы, джазу, трып-гопу, брэйкбіту, сымфанічнай клясыкі ва ўнікальным рытмічным малюнку.
Амон Тобін | |
Дата нараджэньня | 7 лютага 1972[1] (52 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Занятак | дыджэй, кампазытар, музычны прадусар |
Жанры | электронная музыка і трып-гоп[2] |
Інструмэнты | сынтэзатар і фанограф[2] |
Лэйблы | Ninja Tune[d] |
Сайт | amontobin.com |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў Рыю-дэ-Жанэйру, Бразылія, Амон Тобін, у раньнім узросьце пераехаў у Вялікабрытанію, але празь некаторы час ягоная сям’я вярнулася на радзіму. Яшчэ падлеткам Амон пачынае цікавіцца гіп-гопам, джазам ды яго некаторымі паўночнаамэрыканскімі кірункамі. Асабліва шмат часу Амон прысьвячае праслухоўваньню плястынак ад Grandmaster Flash, Лайтнін Гопкінса й Eddie Palmieri.
У 17 гадоў Амон робіць першыя свае экспэрымэнтальныя крокі пры дапамозе невялічкага сэквэнсара, які набываецца за ўласныя назапашваньні (сваю машынку ён ласкава называе «маленькія жахлівыя клявішы Casio»). Праз два гады Амон Тобін едзе ў Эўропу, у Партугалію, дзе грае на вуліцах, а таксама ў розных блюзавых гуртах на саксафоне, гармоніцы, гітары й клявішных.
У 1994 Амон зноў вяртаецца на туманны Албіён, дзе асталёўваецца ў Брайтане, і пачынае запісваць свой першы паўнавартасны матэрыял. У гэтым годзе творчасьцю маладога музыканта зацікавіліся лэйблы HOS (Heidi of Switzerland) і NINEBA Records. Першы рэліз выходзіць на HOS, але Амон вырашае працягваць супрацоўніцтва з NINEBA Records, дзе пад псэўданімам Cujo выдаюцца 4 міні-альбомы й альбом Adventures in Foam. У 1996 годзе Амон Тобін падпісвае дамову з лэйблам Ninja Tune. З гэтага часу ўвесь матэрыял музыканта выходзіць пад уласным імем — Amon Tobin. Пасьля трох гадоў зацішша (у 2002 годзе выходзіць альбом Out From Out Where) Амон Тобін вырашае супрацоўнічаць з вытворцам кампутарных гульняў Ubisoft і ажыцьцяўляе запіс саўндтрэкаў для гульні Tom Clancy’s Splinter Cell: Chaos Theory, якая выходзіць у 2005 годзе.
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбомы
рэдагаваць- Adventures in Foam (1996, як Cujo)
- Bricolage (1997)
- Permutation (1998)
- Supermodified (2000)
- Out From Out Where (2002)
Супольная дзейнасьць і жывыя запісы
рэдагаваць- Postmodern Platos (міні-альбом) Luaka Bop Records, (1999) Tom Ze remix album
- Anger / Grief
- Ninja Cuts 3 — Funkungfusion (травень 1998)
- Pure Abstrakt: Adventures in Du
- Earthrise Shadow.3
- Rewired Rhythms — (remixes of Northstar by Baby Fox & Tresspassing by Chalice)
- Rumpus Rooms
- Gus Gus: Polyesterday pt.2 (Tobin remix)
- Xen Cuts CDs 2—3
- The Next Step
- Joint Ventures (сьнежань 1997)
- Verbal Remixes & Collaborations (2003)
- Solid Steel Presents Amon Tobin: Recorded Live (2004)
- Chaos Theory — Splinter Cell 3 Soundtrack (2005)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Amon Tobin // Discogs (анг.) — 2000.
- ^ а б Montreux Jazz Festival Database