Апіта (рака)
рака ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці
(Перанакіравана з «Аліта (рака)»)
Апі́та — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Гаўі (басэйн Нёману). Цячэ ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 133 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7‰.
Апіта лац. Apita | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Кракуны |
Вусьце | Гаўя |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
Даўжыня | 23 км |
Плошча басэйну | 133 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,7 ‰ |
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Ліпнішкі.
Пачынаецца каля вёскі Кракуноў, упадае ў Гаўю на ўсход ад вёскі Ліпнішкаў. На працягу 5 км мае каналізаванае рэчышча (ад вытоку да вёскі Меліхаў). На рацэ каля вёсак Кузьмічаў і Ліпнішкаў сажалкі[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 38.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1