Алівія дэ Гэвілэнд
Алівія дэ Гэвілэнд (па-ангельску: Olivia Mary de Havilland; 1 чэрвеня 1916, Токіё — 25 ліпеня 2020, Парыж[18]) — ангельска-амэрыканская акторка, адна з самых папулярных і запатрабаваных галіўудзкіх акторак 1930-х і 1940-х гадоў, уладальніца двух Оскараў за лепшую жаночую ролю (1947, 1950). Яна найбольш вядомая сваімі ролямі ў фільмах «Прыгоды Робіна Гуда» (1938), «Зьнесеныя ветрам» (1939), «Спадчыньніца» (1949) і «Цішэй, цішэй, дарагая Шарлота» (1964).
Алівія дэ Гэвілэнд | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 1 ліпеня 1916[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11] |
---|---|
Месца нараджэньня | Токіё, Японская імпэрыя[12][13][14] |
Дата сьмерці | 26 ліпеня 2020[15][13][14] (104 гады) |
Месца сьмерці | XVI акруга Парыжа[d], Францыя[13][14] |
Грамадзянства | ЗША ЗША ЗША[16] |
Занятак | сцэнарыстка, тэлеактор і тэатральная акторка |
Бацька | Ліліян Фантэйн[7][17] |
Маці | Ліліян Фантэйн[7][17] |
Дзеці | Жызэль Галянт[7] і Бэнджамін Брыгз Гудрыч[7][17] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000014 |
Подпіс | ![]() |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Нарадзілася ў Токіё, дзе яе бацька выкладаў у брытанскім каледжы. Яе маці Ліліян Аўгуста Руз, была тэатральнай акторкай, вядомай публіцы пад псэўданімам Ліліян Фантэйн, а бацька, Ўолтар Огастас дэ Гэвілэнд, брытанскім адвакатам. Пасьля разводу бацькоў яна разам з маці і сястрой пераехала ў Каліфорнію.
Ейная акторская кар’ера стартавала ў пачатку 1930-х гадоў. Дэбютнай для Алівіі стала роля Гэрміі ў пастаноўцы «Сон у летнюю ноч», якая была паказаная ў знакамітым тэатры Галіўуд-Боўл у Лос-Анджэлесе. Усё ж ў 1935 годзе яна прамяняла тэатральную кар’еру на кіно. Прапанову першага кантракту атрымала ў 18 гадоў ад студыі Warner Brothers. Сярод ейных раньніх фільмаў такія прыгодніцкія стужкі, як «Адысэя капітана Блада» (1935), «Атака лёгкай кавалерыі» (1936), «Прыгоды Робін Гуда» (1938). У 1930-я гады здымалася ў асноўным у пары з Эралам Флінам.
За гады прафэсійнай кар’еры Алівія дэ Гэвілэнд заваявала дзьве прэміі «Оскар» за фільмы «Кожнаму сваё» (1946) і «Спадчыньніца» (1949), двойчы станавілася ляўрэаткай прэміі «Залаты Глёбус». На Галіўудзкай алеі ў Лос-Анджэлесе ёсьць ейная зорка. Апошняй карцінай, у якой зьнялася дэ Гэвілэнд, стала карціна «Пяты мушкетэр» (1979).
Памерла ў сьне ў сваім доме ў Парыжы.
Барацьба за правы актораўРэдагаваць
Дзякуючы сваёй зьнешнасьці акторка атрымлівала рамантычныя ролі, нягледзячы на імкненьне да больш складаных акторскіх задач. Ейнае расчараваньне прывяло да таго, што яна падала ў суд на кампанію Warner Bros. у 1943 годзе, калі студыя хацела пакінуць яе на кантракце пасьля ягонага заканчэньня, сьцьвярджаючы, што яна павінна прапрацаваць яшчэ паўгода з прычыны адмоваў ад роляў. Апэляцыйны суд у Каліфорніі вынес пастанову на ейную карысьць, пастанавіўшы, што студыя ня можа працягваць кантракт бяз згоды выканаўцы. Рашэньне суду дагэтуль неафіцыйна называецца «законам дэ Гэвілэнд».
ПрэмііРэдагаваць
- «Оскар» 1947 — «Найлепшая жаночая роля» («Кожнаму — сваё»)
- «Оскар» 1950 — «Найлепшая жаночая роля» («Спадчыньніца»)
- «Залаты Глёбус» 1950 — «Найлепшая жаночая роля ў драме» («Спадчыньніца»)
- «Залаты Глёбус» 1987 — «Найлепшая жаночая роля другога пляну ў міні-сэрыяле альбо тэлефільме» («Анастасія: Загадка Ганны»)
- Вэнэцыянскі кінафэстываль 1949 — Кубак Вольпэ за найлепшую жаночую ролю («Зьмяіная яма»)
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Encyclopædia Britannica
- ^ SNAC — 2010.
- ^ Internet Broadway Database — 2000.
- ^ FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank
- ^ Discogs — 2000.
- ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б в г д Lundy D. R. The Peerage
- ^ Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ GeneaStar
- ^ Roglo — 1997. — 8261991 экз.
- ^ Proleksis enciklopedija — 2009.
- ^ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #140438254 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ а б в Godeau M. Olivia de Havilland, légende du cinéma hollywoodien, est morte — 2020.
- ^ а б в Fichier des personnes décédées
- ^ Le temps a emporté Olivia de Havilland, morte à l'âge de 104 ans
- ^ https://www.huffingtonpost.fr/entry/kirk-douglas-nest-pas-le-dernier-monstre-sacre-dhollywood-olivia-de-havilland-est-toujours-la_fr_5e3bceb8c5b6b70886fa416b
- ^ а б в Kindred Britain
- ^ Памерла акторка, якая сыграла Мэлані ў «Зьнесеных ветрам». Ёй было 104 гады, Радыё Свабода, 27-07-2020
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Алівія дэ Гэвілэнд(анг.) на сайце IMDb