Аляксей Мартынец

беларускі футбаліст

Аляксе́й Мартыне́ц (нар. 13 сакавіка 1985 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.

Аляксей Мартынец
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 сакавіка 1985(1985-03-13)[1][2][3] (39 гадоў)
Рост 182 см[1]
Вага 81 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2005 Менск-2 76 (11)
2006—2008 Менск 45 (7)
2009 Смаргонь 13 (2)
2010 Тарпэда-БелАЗ 23 (0)
2011 Мікашэвічы 28 (1)
2012—2017 Гарадзея 124 (6)
2017 Мікашэвічы 14 (1)

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец менскай «Зьмены», якая пазьней была пераўтвораная ў клюб «Менск». З 2003 году пачаў выступаць за клюб у Другой лізе і прайшоў зь ім шлях да найвышэйшага дывізіёна. У Найвышэйшай лізе за «Менск», аднак, гуляў нядоўга, бо шмат часу прапусьціў праз пашкоджаньні. Завяршаў кар’еру ў сталічным клюбе ў дублі і фарм-клюбе «Менск-2». Зь лета 2009 году гуляў за «Смаргонь» і жодзінскае «Тарпэда».

У 2011 годзе выступаў у Першай лізе за мікашэвіцкі «Граніт», а пасьля стаў гульцом «Гарадзеі», дзе трывала замацаваўся ў асноўным складзе. Паводле вынікаў сэзону 2015 году дапамог гарадзейцам прабіцца ў Найвышэйшую лігу. У сьнежні 2015 году падоўжыў кантракт з клюбам[4]. У сэзоне 2016 году ня меў сталага месца ў складзе, звычайна зьяўляўчыся на полі праз замены. У першай палове 2017 году амаль не зьяўляўся на полі. У ліпені 2017 году выправіўся на прагляд у летувіскі «Атлянтас»[5], аднак камандзе не падышоў і вярнуўся ў «Гарадзею». Неўзабаве па вяртаньні пакінуў гарадзейскі клюб і перайшоў у «Граніт»[6], за які гуляў да канца сэзону 2017 году.

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гарадзея 2016 Найвышэйшая ліга 14 1
2017 Найвышэйшая ліга 2 0
Граніт Першая ліга 14 1

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць