Аляксандраўка (Шчадрынскі сельсавет)

вёска ў Шчадрынскім сельсавеце Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі

Алякса́ндраўка[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету. Насельніцтва 20 чал. (2004). Знаходзіцца за 41 км на захад ад места Жлобін, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 133 км ад Гомелю.

Аляксандраўка
Першыя згадкі: 1920-я
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Шчадрынскі
Насельніцтва: 20 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°55′54.2″ пн. ш. 29°30′23.3″ у. д. / 52.931722° пн. ш. 29.506472° у. д. / 52.931722; 29.506472Каардынаты: 52°55′54.2″ пн. ш. 29°30′23.3″ у. д. / 52.931722° пн. ш. 29.506472° у. д. / 52.931722; 29.506472
Аляксандраўка на мапе Беларусі
Аляксандраўка
Аляксандраўка
Аляксандраўка

Ручай Любіца (прыток ракі Ала), на поўначы мэліярацыйны канал.

Гісторыя

рэдагаваць

Заснаваная ў пачатку 1920-х перасяленцамі з суседніх вёсак на былых абшарніцкіх землях. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Слава». 8 жыхароў загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У складзе калгасу імя К. Я. Варашылава (цэнтар — вёска Шчадрын).

Інфарструктура

рэдагаваць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Плянаваньне складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі сядзібамі.

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура

рэдагаваць