Аляксандар Шэлег
беларускі фізык
Аляксандар Усьцінавіч Шэ́лег (5 чэрвеня 1935, в. Бярозаўка, Пухавіцкі раён, Менская вобласьць) — беларускі фізык. Доктар фізыка-матэматычных навук (1989), прафэсар (1991).
Аляксандар Шэлег | |
Дата нараджэньня | 5 чэрвеня 1935 (89 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | фізык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізыка-матэматычных навук[d] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1952 годзе скончыў Рудзенскую СШ[1].
Скончыў у 1957 годзе БДУ. З 1957 году ў Інстытуце фізыкі цьвёрдага цела і паўправаднікоў НАН Беларусі, з 1975 года загадчык лябараторыі.
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьНавуковыя працы па фізыцы крышталёў, хімічных сувязях у іх і фазавых пераходах, дынаміцы крышталічных кратаў. Выявіў несувымерныя фазы, ў шэрагу крышталёў паўправадніковых злучэньняў тыпу A²B5 і дасьледаваў іх уласьцівасьці. Вывучыў характар пераўтварэньняў працягла-пэрыядычных звышструктур у залежнасьці ад тэмпэратуры.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Шэлег Аляксандар Усьцінавіч на бачыне анляйнавай энцыкляпэдыі «Беларусь у асобах і падзеях»