Хімічная сувязь
Хімічная сувязь — узаемадзеяньне паміж атамамі, дзякуючы якому магчымае ўтварэньне рэчыва, якое складаецца з двух і больш атамаў (малекул, радыкалаў, крышталяў). Хімічная сувязь абумоўленая прыцягненьнем паміж электронамі і атамнымі ядрамі, або паміж дыполямі — за кошт электрамагнітнага ўзаемадзеяньня. Хімічныя сувязі адрозьніваюць па моцы прыцяжэньня: існуюць «моцныя сувязі», такія як кавалентная або іённая, і «слабыя сувязі», напрыклад, дыполь-дыпольнае ўзаемадзеяньне, дыспэрсійныя сілы Лёндана і вадародная сувязь.
Характэрныя асаблівасьці хімічнай сувязі[1]:
- поўная энэргія шмататамнай сыстэмы меншая за суму энэргій асобных атамаў;
- шчыльнасьць электронаў пераразьмяркоўваецца пры ўтварэньні хімічнай сувязі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Минкин В. И. Химическая связь // Химический энциклопедический словарь. — Москва: "Советская энциклопедия", 1983. — С. 645. — ISBN 5-85270-254-6
Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |