Аляксандар Шпак

беларускі эканаміст-распрацоўнік рынкавай рэформы сельскай гаспадаркі

Аляксандар Пятровіч Шпак (нар. 1948, Чапаеўка, цяпер Вышгарадзкі раён, Кіеўская вобласьць, Украіна — 2022) — беларускі эканаміст.

Аляксандар Шпак
Дата нараджэньня 16 красавіка 1948
Месца нараджэньня Чапаеўка, Чарнобыльскі раён, Кіеўская вобласьць, Украінская ССР, Савецкі Саюз
Дата сьмерці 8 жніўня 2022[2]
Месца вучобы Украінская сельскагаспадарчая акадэмія (1971)
Занятак эканаміст
Навуковая сфэра эканоміка
Месца працы «Інстытут сыстэмных дасьледаваньняў у АПК»
Вядомы як распрацоўнік канцэпцыі праграмы рэфармаваньня сельскай гаспадаркі Беларусі шляхам пераходу да рынкавага гаспадараньня (1994)
Навуковая ступень доктар навук (1999)
Узнагароды Ганаровая грамата Мінсельгасхарчу Беларусі (2008) і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2013)

Аўтар навуковых працаў пра ўкладаньні ў сельскую гаспадарку. У 1994 годзе распрацаваў канцэпцыю, што лягла ў аснову дзяржаўнай праграмы рэфармаваньня сельскай гаспадаркі Беларусі шляхам пераходу да рынкавага гаспадараньня. Доктар эканамічных навук (1999) і прафэсар[3]. 7-ы кіраўнік «Інстытуту сыстэмных дасьледаваньняў у АПК» (2012—2018).

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1971 годзе скончыў Украінскую сельскагаспадарчую акадэмію і працаўладкаваўся навуковым супрацоўнікам у Беларускі навукова-дасьледчы інстытут сельскагаспадарчай вытворчасьці, дзе ў 1973—1976 гадох праходзіў падрыхтоўку ў асьпірантуры. У 1994 годзе стаў намесьнікам кіраўніка БелНДІ эканомікі і інфармацыі АПК[4]. У 2006—2008 гадох узначальваў прадпрыемства «БелНДІ ўкараненьня новых формаў гаспадараньня ў АПК» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі да яго ўлучэньня ў склад «Інстытут сыстэмных дасьледаваньняў у АПК», дзе заняў пасаду намесьніка кіраўніка. У 2012—2018 гадох узначальваў «Інстытут сыстэмных дасьледаваньняў у АПК». Зь 2019 году працаваў тамсама загаднікам аддзелу эканамічнага рэгуляваньня.

  1. ^ Зьвязда (белар.)Выдавецкі дом «Звязда», 2014. — вып. 70 (27680). — С. 6. — ISSN 1990-763X
  2. ^ Шпак Аляксандар Пятровіч // Анлайн-энцыкляпэдыя «Беларусь у асобах і падзеях», 2022 г. Праверана 25 ліпеня 2023 г.
  3. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 16 красавіка 2014. — № 70 (27680). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ Шпак Аляксандар Пятровіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. 455. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0279-2