Аляксандар Унсовіч
Аляксандар Мікалаевіч Унсовіч (нар.3 лістапада 1970, в. Прошыка, Крупскі раён, Менская вобласьць) — беларускі пэдагог, адмысловец у галіне тэорыі і мэтодыкі навучаньня матэматыцы. Кандыдат пэдагагічных навук (2012), дацэнт (2015).
Аляксандар Унсовіч | |
Дата нараджэньня | 3 лістапада 1970 (54 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | прафэсар унівэрсытэту |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат пэдагагічных навук[d] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1987—1988 гадах працаваў рабочым на Крупскім плодаагароднінным заводзе. У 1988—1990 гадах служыў Савецкай Арміі. Скончыў Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя М. Танка (спецыяльнасьць «Фізыка і інфарматыка», 1996; асьпірантура, 2006).
Працаваў у Беларускім інстытуце правазнаўства (1996—2004), Баранавіцкім дзяржаўным ўнівэрсытэце (з 2004, інжынэрны факультэт, катэдра фізыка-матэматычных дысцыплін і інфарматыкі, дацэнт, у 2007—2013 — начальнік Цэнтру дыстанцыйнага навучаньня, 2013—2016 — дырэктар Інстытута павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, з 2016 — першы прарэктар).
29 ліпеня 2021 году прызначаны рэктарам БарДУ[1].
Навуковыя інтарэсы: мэтодыка выкладаньня матэматыкі; інфармацыйныя тэхналёгіі; дыстанцыйнае навучаньне; электроннае навучаньне.
Літаратура
рэдагаваць- Высшая математика : учебно-методический комплекс : в 2 ч. / А. Н. Унсович. — Барановичи, 2006. — 2 ч.
- Дистанционная форма получения образования: от организации до реализации / А. Н. Унсович // Вестник БарГУ. Серия «Педагогические науки. Психологические науки. Филологические науки (Литературоведение)». — 2013. — Вып. 1. — С. 57—67.
- Повышение эффективности математической подготовки студентов на основе инфокоммуникационной модели модульного обучения / А. Н. Унсович // Веснік Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна. — 2012. — № 2. — С. 90—96.