Аляксандар Ваўкавыцкі
Алякса́ндар Ваўкавы́цкі (1895 — 17 красавіка 1945) — беларускі настаўнік і адзін з заснавальнікаў адукацыі ў Нараўцы, беларускі актывіст.
Аляксандр Ваўкавыцкі | |
Род дзейнасьці | настаўнік, заснавальнік школы |
---|---|
Дата нараджэньня | 1895 |
Месца нараджэньня | Забалоччына |
Дата сьмерці | 17 красавіка 1945 |
Месца сьмерці | Нараўка, Польская Рэспубліка (1918—1939) |
Занятак | палітык |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў беларускай сям’і, у 1902 годзе ён пачаў навучаньне ў пачатковай школе ў Нараўцы. Пасьля яе заканчэньня паступіў у сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю, а потым пачаў працаваць у беларускай школе ў Прыкалесі (цяпер Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці), пакуль яе не закрылі немцы ў 1919 г. З-за нацыянальнай палітыкі Другой Польскай Рэспублікі ён больш не мог выкладаць і да 1926 г. працаваў на фэрме, а потым працаваў у Белавескай пушчы. Ён вярнуўся працаваць восеньню 1939 г., заняўшы пасаду кіраўніка пачатковай школы ў Масева, дзе працаваў да пачатку нямецка-савецкай вайны. У 1941 г. апэрацыя, прыдуманая Германам Гёрынгам, па стварэньні бязьлюднай зоны ў Белавескай пушчы для зьнішчэньня падпольля ў ім,[1] вымусіла яго пакінуць навакольлі лесу. Некаторы час ён жыў у Козьліках, а потым вярнуўся на радзіму. У 1942 г. працаваў на заводзе ў Скупаве, пасьля яго разбурэньня вярнуўся ў Нараўку. У 1941-44 гадах быў сябрам Беларускага камітэту — супрацоўнічай арганізацыі, якая аказвала дапамогу беларускаму народу, галоўнай задачай якой была асьветніцкая й культурная дзейнасьць і абуджэньне. Пасьля вызваленьня горада ад нацысцкай акупацыі (ліпень 1944 г.) ён пачынае працаваць у дзяржаўнай пачатковай школе ў Нараўцы. Падаў заяву на ўступленьне ў польскую рабочую партыю 22 сьнежня 1944 г,[2] быў сакратаром клюбу польскай рабочай партыі ў Нараўцы. Ён быў забіты 17 красавіка 1945 г.[2] вайсковай часткай арміі Краёвай пад камандаваньнем Зыгмунта Шэндзяларжа (Лупашка). Па інфармацыі Інстытуту нацыянальнай памяці Ваўкавіцкі разам з сакратаром грамадзкай рады Пётрам Кабацам, войтам гміны Янам Ляшчынскім, лясьнічым Мікалаем Леўшу былі забіты на загад спэцыяльнага ваеннага суду арміі Краёвай у Бельску Падляскім.
Абвінавачваньне
рэдагавацьУ 2015 годзе з ініцыятывы польскіх нацыяналістаў і Інстытуту нацыянальнай памяці ён стаў ахвярай кампаніі, якая скончылася ў 2017 годзе рашэньнем гміннай рады Нараўкі аб выдаленьні імя пачатковай школы Ваўкавыцкага,[3] але ў школу вярнулі яго шыльду[4]. Нягледзячы на ператрус, не было знойдзена доказаў таго, што ён быў аўтарам даносу гестапа ў 1943 г., у выніку якога Яўгенія Сядзік, маці Дануты Сядзік (пад псэўданімам Інка) была забітая[4]. На думку беларускага гісторыка, праф. Алега Латышонка зь Беларускага гістарычнага таварыства й на думку мясцовых беларусаў, Ваўкавыцкі быў забіты, бо выкладаў беларускую мову, бо перш за ўсё быў актыўным беларусам, які прапагандаваў беларускую адукацыю[4]. Ён ня мог выкладаць у міжваеннай Польшчы, таму ён стварыў беларускую сыстэму адукацыі падчас акупацыі, якую ў вачах арміі Краёвай можна было трактаваць як варожую да іх ідэй.
Памяць
рэдагавацьЯго імя носіць школа, хоць польскія нацыяналісты ня раз спрабавалі абылгаць ягонае імя[4][5].
Раней яго імем была названа вуліца ў Нараўка (цяпер вуліца Ліпавая)[6], яго імя было надрукавана на помніку супраць фашызму аднак пасьля рэстаўрацыі 2018 г. яго імя зьнікла.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Чытаць ад 1941 г.
- ^ а б https://web.archive.org/web/20201029075752/https://www.racyja.com/sumezhzha/74-gady-tamu-byu-zabity-alyaksandr-valkav/
- ^ https://www.polsatnews.pl/wiadomosc/2017-03-27/wolkowycki-przestanie-byc-patronem-szkoly-przez-oskarzenia-o-kolaboracje/
- ^ а б в г https://web.archive.org/web/20201028081832/https://www.racyja.com/sumezhzha/partret-alyaksandra-valkavytskaga-vyar/
- ^ https://web.archive.org/web/20210418140317/https://www.racyja.com/sumezhzha/pachatkovaya-shkola-u-narautsy-nadalej-bu/
- ^ https://mapa.targeo.pl/wolkowyckiego-aleksandra-ul/narewka-17-220/dawniej_ulica
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|