Забалоччына
Забало́ччына (па-польску: Zabłotczyzna, на мясцовай беларускай гаворцы: Заблоччы́на[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нараўка.
Забалоччына | |
польск. Zabłotczyzna | |
Першыя згадкі: | 1777 |
Мясцовая назва: | Заблоччына |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Нараўка |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-220 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°48′0″ пн. ш. 23°48′0″ у. д. / 52.8° пн. ш. 23.8° у. д.Каардынаты: 52°48′0″ пн. ш. 23°48′0″ у. д. / 52.8° пн. ш. 23.8° у. д. |
Забалоччына | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вёска мяжуе зь Лядзкай пушчай. Побач зь вёскай знаходзяцца каталіцкія могілкі парафіі Нараўка.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараўка[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
рэдагавацьВёска заснаваная як цэнтар касьцельнага фальварку ў 1777 годзе. Яе арандатарамі былі сем’і Вянгерскіх, Бенкінаў ды Карчэўскіх. У 1844 годзе Забалоччына перайшла ў царскую казну, выдзяляліся тут жаўнерскія агароды для быўшых жаўнераў царскай арміі. У міжваенны пэрыяд Забалоччына прыналежала да гміны Масева (першапачаткова Белавескага, а пасьля 1922 году Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 117 жыхароў (105 беларусаў, 11 палякаў ды 1 іншай нацыянальнасьці)[5]. 31 ліпеня 1941 году вёска была зьнішчаная немцамі, а жыхары выгнаныя. 5 жніўня 1941 году ў лесе побач зь вёскай немцы расстралялі каля 500 нараўкоўскіх габрэяў[6]. Адбудова Забалоччыны пачалася ўжо ў 1944 годзе[7].
Зноскі
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013805092-0037397?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 222
- ^ Праваслаўная парафія сьв. Міколы Цудатворцы ў Нараўцы (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
- ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 7 красавіка 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9 (пол.) Праверана 30 сакавіка 2015 г.
- ^ Абэліск (пол.) Віртуальны Штэтл Праверана 1 красавіка 2015 г.
- ^ Забалоччына (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 30 сакавіка 2015 г.