Альфрэд Рэдль (па-нямецку: Alfred Redl; 14 сакавіка 1864, Лембэрг, Аўстра-Вугоршчына25 сакавіка 1913, Вена, Аўстра-Вугоршчына) — аўстрыйскі афіцэр контрвыведкі, начальнік агентурнага аддзяленьня выведальнага бюро генэральнага штаба, палкоўнік, начальнік штаба 8-га праскага вайсковага корпуса, родам з Львова. Кіраваў ваеннай контрвыведкай Аўстра-Вугоршчыны напярэдадні Першай сусьветнай вайны, славіўся ўкараненьнем у выведвальную практыку перадавых тэхнічных сродкаў, аднак у гісторыю шпіянажу увайшоў як адзін з самых цынічных падвойных агентаў.

Альфрэд Рэдль

У 1903 годзе Рэдль быў завэрбаваны варшаўскім аддзяленьнем расейскай выведкі пад пагрозай агалосцы ягоных гомасэксуальных сувязяў. На працягу дзесяці гадоў выдаваў расейскаму камандаваньню аўстрыйскіх агентаў у Пецярбургу, а таксама перадаў плян аўстрыйскага ўварваньня ў Сэрбію. Гэтыя дзеяньні дазволілі сэрбам з посьпехам супрацьстаяць аўстрыйцам на пачатковым этапе сусьветнай вайны (да паўмільёна забітых з аўстрыйскага боку).

Пасьля сыходу з контрвыведкі быў выпадкова выкрыты сваім былым падначаленым, які адсочваў разьмеркаваньне ценявых фінансавых патокаў, якія накіроўваліся з Расеі ў Вену. Яго выдала дробязь — забыты ў таксі футляр ад складанага ножыка. Асьцерагаючыся выкрыцьця й быўшы цяжка хворым на сыфіліс, Рэдліх застрэліўся. Імпэратар Франц Ёзэф быў шакаваны гэтай падзеяй, а ў вугорскай прэсе гэты інцыдэнт справакаваў буру абурэньня адсутнасьцю патрыятызму й распушчанасьці нораваў венскіх вайскоўцаў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць