Альфонс Ільліч Цішкевіч (нарадзіўся 5 ліпеня 1938 году) — беларускі палітык, старшыня Менскага аблвыканкаму (1986—1994), дэпутат Вярхоўнага Савету БССР 9, 11, 12-га скліканьняў і Вярхоўнага Савету Беларусі (1991—1995).

Альфонс Цішкевіч
Дэпутат Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га скліаньня
1997 — 2000
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Лінг
Дэпутат ВС РБ ад Шашкоўскай выбарчай акругі № 95
1991 — 1995
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Вячаслаў Кебіч
Міхаіл Чыгір
Дэпутат ВС БССР
1985 — 1991
Старшыня Менскага аблвыканкаму
1986 — 1994
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік Сяргей Лінг
Наступнік Пётар Пётух
Дэпутат ВС БССР
1975 — 1980
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся5 ліпеня 1938 (86 гадоў)
в. Ліпкі, Смалявіцкі раён, Менская вобласьць, БССР
Памёр24 кастрычніка 2021(2021-10-24) (83 гады)
ПартыяКПСС
АдукацыяБеларускі Інстытут Мэханізаваньня і Сельскай Гаспадаркі
Вышэйшая Партыйная Школа пры ЦК КПСС
Узнагароды
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Сяброўства народаў

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 5 ліпеня 1938 году[1] ў вёсцы Ліпкі Смалявіцкага раёну.

Скончыў Менскі тэхнікум лёгкай прамысловасьці. Працоўную дзейнасьць пачаў у 1958 годзе мэханікам на швацкай фабрыцы імя Крупскай. У гэтым жа годзе паступіў у Беларускі інстытут мэханізаваньня сельскай гаспадаркі (цяперашні Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўнівэрсытэт, скончыў яго ў 1963 годзе па спэцыяльнасьці інжынэр-мэханік, завочна Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. З 1963 па 1967 гады працаваў інструктарам Менскага сельскага абкаму ЛКСМБ, 1-м сакратаром Вілейскага райкаму ЛКСМБ, загадчыкам арганізацыйным аддзелам Менскага абкаму ЛКСМБ.

З 1967 па 1986 гады — інструктар, намесьнік загадчыка сельскагаспадарчага аддзела Менскага абкама КПБ, першы сакратар Стаўбцоўскага райкама КПБ, намесьнік загадчыка аддзела сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасьці ЦК КПБ. У 1975 абраны народным дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 9-га скліканьня[2].

З 1986 па 1994 гады працаваў старшынём выканкама Менскага абласнога Савета народных дэпутатаў.

Чалец ЦК КПБ, народны дэпутат БССР і абласной Рады народных дэпутатаў.

14 студзеня 1997 году быў абраны ў Савет Рэспублікі, ад 22 студзеня 1997 году — старшыня пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы, сябра прэзыдыюму Савету[3].

У студзені 1998 году А. І. Цішкевіч быў старшынём абласнога Савету дэпутатаў.

Узнагароды

рэдагаваць

Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцягу, ордэнам Дружбы народаў, мэдалямі.

  • Ганаровая грамата Савету Міністраў Беларусі (1998)[4]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць