Альвін
Альвін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Альвін лац. Alvin | |
Alwin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Alo + Wini |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Альвін» |
Паходжаньне
рэдагавацьАлавін або Алвіні, пазьней Альвін (Allowin, Alwini, Alwin[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова ал- (імёны ліцьвінаў Алігут, Альмін, Аламунт; германскія імёны Algut, Almin, Alamunt) паходзіць ад гоцкага alls 'увесь, кожны'[3], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[4].
Адпаведнасьць імя Альвін (лет. Alvinas) германскаму імю Alwini прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[5].
Варыянты імя ў гістарычным крыніцах: Alwinowszczyzna (1744 год)[6]; dwór Alwinowszczyzna, zaścianek Alwinowszczyzna (1782—1783 гады)[7].
Носьбіты
рэдагавацьАльвін (Alwin) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[8].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Ray O. Vore navne: en etymologisk navnebok med fyldige utredninger. — Chicago, 1944. S. 24.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 55.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 52.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Юркенас, Ю. Основы балтийской и славянской антропонимики. — Вильнюс, 2003. С. 115.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Breslaujos dekanato vizitacija 1782—1783 m. Fontes Historiae Lituaniae, vol. VII. — Vilnius, 2008. P. 296.
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 91.