Альберт Котаў

беларускі і савецкі гісторык

Альберт Котаў (28 кастрычніка 1937 в.Зафранцуская Грэбля Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1974), дацэнт (1977).

Альберт Котаў
Дата нараджэньня 28 кастрычніка 1937(1937-10-28) (86 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак гісторык, прафэсар унівэрсытэту
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d] (1974)
Узнагароды
мэдаль „65 гадоў вызваленьня Рэспублікі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў“ юбілейны мэдаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—19145 гг.» юбілейны мэдаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Малалетні вязень нацыскага лягэру ў Мар’інай Горцы[1].

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (гістарычны факультэт, спэцыяльнасьць «Гісторыя», 1960); Беларускі політэхнічны інстытут (асьпірантура, спэцыяльнасьць «Гісторыя КПСС», 1970).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце на гістарычным факультэце. Дацэнт на Катэдры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу (інфармацыя на 2010 г.).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя аграрных адносін; гісторыя Другой сусьветнай і Вялікай Айчыннай вайны; гісторыя разьвіцця фізкультуры і спорту Беларусі. Аўтар і суаўтар звыш 150 навуковых прац[2].

Узнагароды

рэдагаваць

Ганаровае званьне «Майстар спорту міжнароднага клясу» (1964). Юбілейныя мэдалі Рэспублікі Беларусь «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (2005), «65 год вызваленьня Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2009), «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Літаратура

рэдагаваць
  • Деятельность Компартии Белоруссии по созданию и укреплению машинно-тракторных станций (1929—1932 гг.) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук : 07.00.01 / Котов Альберт Иосифович. — Менск, 1974. (рас.)
  • История земельных отношений в Беларуси (с древнейших времен до наших дней) : пособие для студентов сельскохозяйственных специальностей / А. И. Котов. — Менск, 2001. (рас.)
  • Беларусь у перыяд Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны (1939—1945) : дакументы і матэрыялы : дапаможнік для студэнтаў гістарычнага факультэта / [складальнік А. І. Котаў]. — Менск, 2008.
  • История Беларуси и мировые цивилизации / Альберт Котов. — Менск, 2008. (рас.)
  • Котаў Альберт Іосіфавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : [у 6 т.]. — Менск, 2003. — Т. 6, кн. 2. — С. 402.