Алесь Емяльянаў

беларускі паэт, перакладнік

Алесь (Аляксандар Міхайлавіч) Емяльянаў (20 сакавіка 1952, Забалацьце, Чавускі раён — 6 кастрычніка 2005) — беларускі паэт і перакладчык.

Алесь Емяльянаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 сакавіка 1952(1952-03-20)
Памёр 6 кастрычніка 2005(2005-10-06) (53 гады)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, паэт

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1969 годзе скончыў Чавускую СШ № 1. З 1969 па 1971 год вучыўся ў БСГА. У 1971—1973 гадах служыў у пагранвойсках у Савецкай Арміі. Пасьля дэмабілізацыі працаваў электрыкам у Менску, у 1973—1983 гадах — карэспандэнтам газэты «Чырвоная змена», «Піянер Беларусі», у 1983—1987 гадах — у Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачаньня, з 1987 году — літкансультант СП Беларусі. У 1983 годзе завочна скончыў філфак БДУ. У 1990—1991 гадах — старшыня Каардынацыйнай рады Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі.

У ліпені 1990 году напісаў у газэце «Свабодныя навіны» артыкул «Я быў сэксотам КДБ», у якім прызнаўся, што будучы сябрам Сойму Беларускага народнага фронту стварыў Нацыянальна-дэмакратычную партыю Беларусі на загад Камітэту дзяржаўнай бясьпекі[1].

Творчасьць

рэдагаваць

Літаратурнай працай пачаў займацца ў 1968 годзе. Першы верш «Краіна марской крысы» надрукаваны ў 1968 годзе ў часопісе «Бярозка». Адзін з аўтараў і стваральнікаў тэлечасопісу «Літаратурная Беларусь». Курыраваў выхад у этэр літаратурна-мастацкага часопіса «Буг» Берасьцейскай студыі тэлебачаньня. Пад яго рэдакцыяй выходзілі штомесячныя перадачы «Сугучча» аб перакладзе на беларускую мову твораў замежных пісьменьнікаў.

Пісаў пра жыцьцё сучасьнікаў, яго любоў да Радзімы, роднай мовы, прыроды: гэта зборнікі «Ранак поўніцца жыцьцём», «Нязжатае поле», «На падкове дарог».

Кнігапіс

рэдагаваць
  • Алесь Емяльянаў. Любоў і смерць. // Дзеяслоў : Лiтаратурна-мастацкі часопіс. — 2011, ліпень—жнівень. — № 1 (50). — С. 204—211.

Літаратура

рэдагаваць
  • Галубовіч, Л. Алесь Емяльянаў / Л. Галубовіч // ЛіМ. — 2005. — 14 кастрычні-ка. — С. 15.
  • Емяльянаў Аляксандр Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 1998. — Т.6. — С. 390.
  • Емяльянаў Аляксандр // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. — Мінск, 1993. — Т.2. — С. 424—425.