Алесь Дубровіч
Алесь Дубровіч (Аляксей Рыгоравіч Рэдзька; 1910, в. Галубічы, Дзісенскі павет, Віленская губэрня — 7 лістапада 1942, Глыбоччына) — беларускі паэт.
Алесь Дубровіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1910 |
Памёр | 7 лістапада 1942 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў 1910 годзе ў в. Галубічы Дзісенскага павету Віленскай губэрні (цяпер — Глыбоцкі раён Віцебскай вобласьці).
Удзельнік першага нелегальнага зьезду заходнебеларускіх пісьменнікаў у Вільні ў 1933 годзе. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1934 годзе за падпісаньне і публікацыю «Дэклярацыі групы паэтаў да ўсіх пісьменьнікаў Заходняй Беларусі». Два з паловай гады без суда правёў Лукіскай турме ў Вільні. Палітвязьні выдавалі рукапісны часопіс «Краты», дзе ён зьмяшчаў свае творы пад псэўданімамі Макар і Мікіта. Пасля вызваленьня ў 1936 годзе узяў псэўданім Алесь Дубровіч.
У кастрычніку 1939 году быў дэлегатам Народнага сходу ў Беластоку. У 1940 года пасля аб’яднаньня Заходняй Беларусі з БССР працаваў карэспандэнтам газэты «Вілейская праўда».
У гады нямецка-савецкай вайны ў антыфашысцкім падпольлі. Вёў падпольную работу ў родных мясьцінах на Глыбоччыне, трымаў сувязь з партызанамі. Быў арыштаваны акупацыйнымі ўладамі ў пачатку лістапада 1942 году разам з групай падпольшчыкаў. Расстраляны 7 лістапада 1942 году.
Творчасьць
рэдагавацьДрукавацца пачаў у 1928 годзе ў газэце «Доля працы». У 1933 годзе апублікаваны яго першы верш «Беларусь». Актыўна друкаваўся ў заходнебеларускіх перыядычных выданнях («Беларускі летапіс», «Калоссе»).
Бібліяграфія
рэдагаваць- У кн.: Сцягі і паходні. Менск, 1965;
- Крывёю сэрца. Менск, 1967;
- Радзіме — радок і жыццё. Менск, 1986.