Алена Аладка (нарадзілася 3 кастрычніка 1985, Менск) — беларуская мадэль, «Міс фота» на конкурсе «Міс Беларусь-2004», прадстаўляла Беларусь на міжнародным конкурсе «Міс сьвету — 2007» (Кітай).

Алена Аладка
Алена Аладка на Міс сьвету — 2007
Дата нараджэньня 3 кастрычніка 1985 (39 гадоў)
Месца нараджэньня Менск, Беларусь
Рост 178 см
Грудзі 86 см
Стан 60 см
Сьцёгны 89 см
Колер валасоў каштанавыя

Біяграфія

рэдагаваць

Пачала займацца мадэльным бізнэсам ва ўзросьце 14 гадоў. У 15 гадоў удзельнічала ў фінале міжнароднага конкурсу «Elite Model Look 2001» у Маскве. У 2003 годзе стала тварам рэклямных кампаніяў сотавага апэратара velcom. Алена ўдзельнічала ў Нацыянальным конкурсе прыгажосьці «Міс Беларусь-2004», на якім заваявала тытул «Міс Фота», стала працуе на Тыдні Высокай моды ў Маскве, здымаецца для рэклямы такіх кампаніяў, як «Серж», «Papilio», «Nelva», «Bugalux», ювэлірных упрыгожваньняў «Крышталь», а таксама для часопісаў «FHM», «МС», «Жаночы часопіс». На міжнародным конкурсе «Топ-мадэль сьвету» (18 студзеня 2008, Эгіпет) Алена Аладка заваявала тытул першай віцэ-міс. У студзені 2008 году Алена прыняла ўдзел у міжнародным конкурсе прыгажосьці «Міс СНД», арганізатары якога абралі яе самі на кастынгу мадэляў, прадстаўленых мадэльнымі агенцтвамі Менску. У 2008 годзе з чырвоным дыплёмам скончыла гістарычны факультэт БДУ. З 2010 году займаецца бізнэсам. Узначальвае інтэрнэт-краму падарункаў «Переулок подарков».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Алена Аладкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў