Ларыса Александроўская
Лары́са Пампе́еўна Александро́ўская (15 лютага [ст. ст. 2 лютага] 1904, Менск — 23 траўня 1980) — беларуская опэрная сьпявачка (сапрана) і рэжысэрка. Народная артыстка Беларусі (1938). Народная артыстка СССР (1940[2]).
Ларыса Александроўская | |
Ларыса Александроўская | |
Дата нараджэньня | 15 лютага 1904 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 23 траўня 1980 (76 гадоў) |
Месца сьмерці | Менск, СССР |
Месца пахаваньня | |
Прафэсія | сьпявачка, рэжысэрка |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 1920—1960 |
Жанры | опэра |
Вакал | сапрана[d] |
Інструмэнты | голас[d] |
Бацька | Пампей Александроўскі[d] |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыла Беларускі музычны тэхнікум (1928), кляса сьпеваў В. Цьвяткова. Вучылася ў Студыі опэры і балету ў Менску (1924—1933). У 1927 годзе выконвала беларускія народныя песьні на Міжнароднай музычнай выставе ў Франкфурце-на-Майне[3]. З 1933 году — артыстка Беларускага тэатра опэры і балету ў Менску.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны выступала з канцэртамі на франтах, у шпіталях і ў партызанскіх атрадах[4]. Чалец КПСС з 1942.
З 1951 году была адначасова і галоўным рэжысэрам Беларускага тэатру опэры і балету. За рок яна выпускала па два прэм’ерныя спэктаклі. Зьяўлялася ініцыятаркай стварэньня і нязьменнай старшынёй Беларускага тэатральнага таварыства (1946—1980, з 1976 году — ганаровая старшыня).
Дэпутатка Вярхоўнага Савету СССР 2—4-га скліканьняў, Вярхоўнага Савету БССР 3—5-га скліканьняў.
Памерла 23 траўня 1980 году ў Менску, пахаваная на Ўсходніх могілках.
Творчасьць
рэдагавацьВыконвала як сапранавыя, так і мэца-сапранавыя партыі. Выступала таксама як канцэртная сьпявачка.
Опэрныя партыі
рэдагаваць- «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага — Марыся
- «Алеся» Я. Цікоцкага — Алеся
- «Кветка шчасьця» А. Туранкова — Надзейка
- «Яўгені Анегін» П. Чайкоўскага — Тацяна
- «Піковая дама» П. Чайкоўскага — Ліза
- «Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава — Любаша
- «Князь Ігар» А. Барадзіна — Яраслаўна
- «Фаўст» Шарля Гуно — Маргарыта
- «Кармэн» Жоржа Бізэ — Кармэн
- «Ціхі Дон» І. Дзяржынскага — Аксіньня
- «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага — Марына Мнішак
- «Кастусь Каліноўскі» З. Лукаса — Марыя Грагатовіч
- «Піковая дама» П. Чайкоўскага — Графіня
Спэктаклі, пастаўленыя ў якасьці рэжысэра
рэдагаваць- 1951 — «Запарожац за Дунаем» С. Гулак-Арцямоўскага
- 1951 — «Ціхі Дон» І. І. Дзяржынскага
- 1952 — «Страшны двор» С. Манюшкі
- 1952 — «Русалка» А. Даргамыскага
- 1952 — «Мазэпа» П. Чайкоўскага
- 1953 — «Аіда» Джузэпэ Вэрды
- 1953 — «Дзяўчына з Палесься» Я. Цікоцкага
- 1954 — «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага
- 1954 — «Травіята» Джузэпэ Вэрды
- 1955 — «Трубадур» Джузэпэ Вэрды
- 1956 — «Надзея Дурава» А. Багатырова
- 1957 — «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага
- 1958 — «Яснае сьвітаньне» А. Туранкова
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Нарадзілася будучая сьпявачка 15 лютага 1902 году. Напачатку вайны Александроўскай давялося эвакуявацца зь Менску напрасткі з бамбасховішча ў тэатры, не заходзячы дадому, дзе засталіся дакумэнты. У студзені 1942 году, знаходзячыся ў эвакуацыі ў Алма-Аце, артыстка атрымала новы пашпарт з ссоўваньнем даты нараджэньня на два рокі.
- Ларыса Аляксандраўская ўласнаручна абірала месца для будаўніцтва новага будынка Беларускага опэрнага тэатру.[5]
- Музычная школа № 1 у Менску носіць імя Ларысы Александроўскай з 1945 году. Імя было нададзена з нагоды 25-годзьдзя творчай дзейнасьці Александроўскай. На той момант гэта была адзіная музычная школа ў месьце. Ларыса Александроўская любіла выступаць зь яе навучэнцамі — хорам і ансамблем скрыпачоў.
- Пляменьніца Ларысы Александроўскай, скрыпачка і вучоны, доктар філязофіі, Арыядна Ладыгіна напісала кнігу пра яе: «Ларыса Пампееўна Александроўская. Дакумэнтальна-тэатральны раман»
- Опэра «Аіда» ў пастаноўцы Ларысы Александроўскай на сцэне Беларускай опэры ішла больш за 50 гадоў з 1953 г.
- Песьню «Наш тост» кампазытара І. Любана на словы М. Касенкі і А. Таркоўскага ўпершыню выканала менавіта Ларыса Аляксандроўская. Адбылося гэта ў 1942 годзе ў Маскве на вечарыне майстроў беларускага мастацтва. Да вайны Ларыса Аляксандроўская і Ісак Любан былі суседзямі па Правіянцкай вуліцы.
Памяць
рэдагавацьЗ 1987 году ў Беларусі праводзяцца нацыянальныя конкурсы вакалістаў імя Александроўскай, а ў 1992-м ейнае імя атрымала прэмія ў галіне тэатральнага мастацтва. Імем Л. Александроўскай названая музычная школа № 1 у Менску.
У 2014 годзе было прынятае рашэньне аб наданьні новай вуліцы ў Менску імя Ларысы Александроўскай[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Беларусь у асобах і падзеях (белар.)
- ^ Александроўская Ларыса // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Менск: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6.
- ^ Календарыюм: Люты — гадоў таму // Czasopis, 02/2004
- ^ Сяргей Будкін. (2013-05-02) 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) (бел.). Будзьма беларусамі!. Праверана 2020-04-04 г. Архіўная копія ад 2020-04-04 г.
- ^ Оперный станет на два этажа больше // «Комсомольская правда в Белоруссии», 25.10.2006
- ^ В Минске трем новым улицам присвоены наименования (рас.). minsk.gov.by (17 кастрычніка 2014 году). Праверана 19 кастрычніка 2014 г.
Літаратура
рэдагаваць- Александроўская Ларыса // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Менск: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6.