Алег Шатаў

расейскі футбаліст

Але́г Ша́таў (па-расейску: Олег Шатов; нарадзіўся 29 ліпеня 1990 году, Ніжні Тагіл, СССР) — расейскі футбаліст, паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Расеі. У жніўні 2023 году спыніў кар’ру гульца, каб навучыцца на трэнэра.

Алег Шатаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 ліпеня 1990(1990-07-29)[1][2] (34 гады)
Рост 173 см
Вага 64 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2012
2012—2013
2013—2020
2018
2020—2021
2022—2023
Урал
Анжы
Зэніт
Краснадар (арэнда)
Рубін
Урал
127 (16)
26 (3)
139 (23)
6 (1)
24 (1)
15 (1)
Зборныя
2013—2016 Расея 28 (2)

Кар’ера

рэдагаваць

Пачаў кар’еру ў футзальным клюбе «ВІЗ-Сінара», аднак у 2007 годзе далучыўся да футбольнага клюбу «Ўрал», дзе зь цягам часу стаў асноўным гульцом каманды. 19 лістапада 2010 году быў абраны найлепшым гульцом паводле вынікаў сэзону сярод заўзятараў. У студзені 2012 году адправіўся на зборы з клюбам ЦСКА, але ў хуткім часе стаў гульцом махачкалінскага «Анжы».

14 жніўня 2013 году перайшоў у табар піцерскага «Зэніту»[3], пасьля таго як дагестанскі клюб зьмяніў стратэгію разьвіцьця й значна скараціў выдаткі на каманду.

Міжнародная

рэдагаваць

Дэбютаваў у зборнай Расеі ў матчы супраць зборнай Ісьляндыі 6 лютага 2013 году, выйшаўшы на замену на 46-й хвіліне гульні. На 66-й хвіліне ён забіў гол пасьля перадачы Рамана Шырокава[4].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Зэніт»:

  1. ^ а б в Oleg Shatov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Oleg Shatov // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ Олег Шатов перешел в «Зенит». Советский спорт.
  4. ^ Iceland vs. Russia 0-2. Soccerway.com

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць