Алег Качан

беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2009—2012)

Алег Леанідавіч Качан (нарадзіўся 3 кастрычніка 1967 году, Ігумен Менскай вобласьці БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2009—2012).

Алег Качан
Міністар спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
26 чэрвеня 2009 — 28 кастрычніка 2012
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Аляксандар Грыгараў
Наступнік: Аляксандар Шамко
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 кастрычніка 1967 (57 гадоў)
г. Ігумен, Менская вобласьць, БССР
Адукацыя:

Біяграфія

рэдагаваць

Алег Качан нарадзіўся ў 1967 годзе ў Ігумене Менскай вобласьці.

У 1986 годзе скончыў Сьмілавіцкі саўгас-тэхнікум Дзяржаграпраму БССР, у 1992 — Берасьцейскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спэцыяльнасьці «фізычнае выхаваньне». 19921998 — трэнэр-выкладчык у дзіцяча-юнацкіх спартовых школах Менскай вобласьці. 19982002 — загаднік аддзелу па фізычнай культуры, спорце і турызьме Лагойскага райвыканкаму Менскай вобласьці. 20022004 — намесьнік старшыні Лагойскага райвыканкаму. 20042009 — начальнік управы фізычнай культуры, спорту і турызму Менскага аблвыканкаму. 26 чэрвеня 2009 году прызначаны міністрам спорту і турызму Беларусі, адстаўлены быў 28 кастрычніка 2012 году.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць