Алег Бажэлка
Алег Бажэлка (нар. 1954, в. Янушова, Мядзельскі раён Менскай вобласьці, БССР) — былы Генэральны пракурор Беларусі, дзяржаўны дарадца юстыцыі 2-й клясы[1].
Алег Бажэлка | |
Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
12 сьнежня 1996 — 27 лістапада 2000 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Васіль Капітан |
Наступнік: | Віктар Шэйман |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1954 Янушова, Мядзельскі раён Менскай вобласьці |
Адукацыя: | БДУ (1978) |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і працоўных. У 1973—1978 гадох вучыўся на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З 1978 году працаваў на розных пасадах у пракуратуры Магілёўскай вобласьці. З 1989 да 1992 году зьяўляўся супрацоўнікам Магілёўскага абкаму КПБ. З 24 ліпеня 1996 году зьяўляўся пракурорам Магілёўскай вобласьці. З 12 сьнежня 1996 году да 27 лістапада 2000 году зьяўляўся Генэральным пракурорам Рэспублікі Беларусь. Быў прадстаўніком Беларусі ў Камісіі ААН па прадухіленьні злачыннасьці і крымінальнаму правасудзьдзю. Звольнены прэзыдэнтам з Генэральнай пракуратуры ў 2000 годзе пасьля таго, як сьледчыя пракуратуры арыштавалі Дзьмітрыя Паўлічэнку й выпісалі ордэр на арышт Віктара Шэймана па падазрэньні ў выкраданьні й забойстве людзей[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Прокуроры БССР, Республики Беларусь(недаступная спасылка) // Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь (рас.)
- ^ Алег Бажэлка можа вярнуцца ва ўладу(недаступная спасылка) // prava-by.info, 23.01.2009