Васіль Капітан
Васі́ль Сьцяпа́навіч Капіта́н (нар. 18 сакавіка 1952, в. Ляхавічы Дарагічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці, БССР) — былы Генэральны пракурор Беларусі, дзяржаўны дарадца юстыцыі 3-е клясы[1].
Васіль Капітан | |
28 лютага 1996 — 12 сьнежня 1996 | |
Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь | |
28 лютага 1996 — 12 сьнежня 1996 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | |
Папярэднік: | Васіль Шаладонаў |
Наступнік: | Алег Бажэлка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
18 сакавіка 1952 (72 гады) в. Ляхавічы, Дарагічынскі раён, Берасьцейская вобласьць |
Памёр: | 11 сакавіка 2020 (67 гадоў) |
Адукацыя: | БДУ |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЗь сям’і рабочых. Адслужыўшы ў войску, скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці правазнаўства.
Па заканчэньні ўнівэрсытэту працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры Берасьцейскай вобласьці.
У 1985 року прызначаны намесьнікам пракурора Берасьцейскай вобласьці. Пасьля пераведзены ў апарат Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, дзе працаваў намесьнікам начальніка сьледчае ўправы, начальнікам управы мэтодыкі й аналізу.
У траўні 1995 року прызначаны выканаўцам абавязкаў Генэральнага пракурора, з 28 лютага 1996 — Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусі. У сьнежні 1996 сышоў у адстаўку[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Прокуроры БССР, Республики Беларусь (рас.) Кіраўніцтва. Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусі (22 траўня 2007). Праверана 18 ліпеня 2016 г.
- ^ Указ президента Республики Беларусь 12 декабря 1996 г. N 546 «Об освобождении В.С.Капитана от должности Генерального прокурора Республики Беларусь» (рас.) Право 2000 Праверана 18 ліпеня 2016 г.