Аксаміт амурскі (па-лацінску: Phellodendron amurense) — лістападнае дрэва сямейства рутавых.

Аксаміт амурскі
Сталае дрэва ў кастрычніку
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвудольныя
АтрадСапіндакветныя
СямействаРутавыя
РодАксаміт
ВідАксаміт амурскі
Бінамінальная намэнклятура
Phellodendron amurense

Батанічнае апісаньне рэдагаваць

 
Плод расьліны

Вышыня да 25 м. Ствол укрыты слоем корку. Лісьце чаранковае, непарнаперыстае. Кветкі зеленаватыя, у мяцёлчатых суквецьцях. Плод – чорная, ягаднападобная касьцянка.

Распаўсюджваньне рэдагаваць

Радзіма – Кітай, Далёкі Усход Расеі. На Беларусі інтрадукаваны ў канцы ХІХ ст. Вырошчваецца ў садох, парках, прысадах уздоўж дарог. У сярэдзіне ХХ ст. ўведзены ў лясную культуру ў Брэсцкай вобласці.

Выкарыстаньне рэдагаваць

Можа даваць прамысловую сыравіну: корак, драўніну, фарбы, таніны.