Аквэдук
(Перанакіравана з «Акведук»)
Аквэду́к (ад лац. Aqua — «вада» і лац. ducere — «весьці») — вадавод (канал, труба) для падачы вады да населеных пунктаў, арашальных і гідраэнэргетычных сыстэмаў з разьмешчаных вышэй ад іх крыніцаў.
Аквэдукам у больш вузкім значэньні называюць частку вадавода ў выглядзе моста над ярам, ракой, дарогай. Дастатковыя па шырыні аквэдукі маглі таксама выкарыстоўвацца суднамі (водны мост). Аквэдук па сваёй структуры аналягічны віядуку, з тым адрозьненьнем, што яго выкарыстоўваюць для пераносу вады замест арганізацыі дарогі або чыгункі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьАквэдук — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў